Дадатак да главы 3

Інтэрфейс графічнага рэдактара GIMP

Па змоўчанні да інтэрфейса рэдактара ўжываецца цёмная тэма. Для змены тэмы выбраць «Правка/Параметры» і ў акне «Параметры» вызначыць выбар тэмы:

Асноўныя элементы акна рэдактара GIMP:

  1. Главная панель инструментов змяшчае набор кнопак са значкамі для выбару інструментаў. Таксама тут знаходзяцца інструменты выбару колеру фону і пярэдняга плана.
  2. Панель параметров инструментов паказвае параметры бягучага інструмента (у дадзеным выпадку гэта інструмент «Перемещение»). Таксама тут знаходзяцца ўкладкі стыкуемых дыялогаў История действий і Изображения.
  3. Окно изображения займае ўсю прастору паміж панэлямі 1 і 2. Адначасова можна адкрыць мноства малюнкаў, гэта абмяжоўваецца толькі сістэмнымі рэсурсамі.
    Памер малюнка можа перавышаць памер акна. У гэтым выпадку малюнак адлюстроўваецца ў паменшаным маштабе, дазваляючы праглядаць у акне малюнак цалкам. Пры маштабе малюнка ў 100 % з'явяцца палосы пракруткі, дазваляючы перамяшчацца па малюнку.
  4. Вкладки открытых изображений з'яўляюцца, калі адкрыта некалькі малюнкаў.
  5. Панэлі хуткага доступу да стыкуемых дыялогаў Слои, Каналы, Контуры прадстаўлены ўкладкамі. Укладка Слои адкрыта — на ёй паказваецца структура слаёў бягучага малюнка.
  6. Панэлі хуткага доступу да дыялогаў Кисти, Текстуры, Шрифты, Недавние изображения, Редактор градиентов (адкрыта ў дадзеным выпадку) прадстаўлены ўкладкамі.