Дадатак да главы 3
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Інфарматыка. 11 клас (Павышаны ўзровень) |
Книга: | Дадатак да главы 3 |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Суббота, 19 Апрель 2025, 12:39 |
Інтэрфейс графічнага рэдактара GIMP
Па змоўчанні да інтэрфейса рэдактара ўжываецца цёмная тэма. Для змены тэмы выбраць «Правка/Параметры» і ў акне «Параметры» вызначыць выбар тэмы:
Асноўныя элементы акна рэдактара GIMP:
- Главная панель инструментов змяшчае набор кнопак са значкамі для выбару інструментаў. Таксама тут знаходзяцца інструменты выбару колеру фону і пярэдняга плана.
- Панель параметров инструментов паказвае параметры бягучага інструмента (у дадзеным выпадку гэта інструмент «Перемещение»). Таксама тут знаходзяцца ўкладкі стыкуемых дыялогаў История действий і Изображения.
- Окно изображения займае ўсю прастору паміж панэлямі 1 і 2. Адначасова можна адкрыць мноства малюнкаў, гэта абмяжоўваецца толькі сістэмнымі рэсурсамі.
Памер малюнка можа перавышаць памер акна. У гэтым выпадку малюнак адлюстроўваецца ў паменшаным маштабе, дазваляючы праглядаць у акне малюнак цалкам. Пры маштабе малюнка ў 100 % з'явяцца палосы пракруткі, дазваляючы перамяшчацца па малюнку. - Вкладки открытых изображений з'яўляюцца, калі адкрыта некалькі малюнкаў.
- Панэлі хуткага доступу да стыкуемых дыялогаў Слои, Каналы, Контуры прадстаўлены ўкладкамі. Укладка Слои адкрыта — на ёй паказваецца структура слаёў бягучага малюнка.
- Панэлі хуткага доступу да дыялогаў Кисти, Текстуры, Шрифты, Недавние изображения, Редактор градиентов (адкрыта ў дадзеным выпадку) прадстаўлены ўкладкамі.