§ 28. Віды вылічэнняў у пакеце SMath Studio

28.3. Знакавае вылічэнне матэматычных выразаў

Знакавае вылічэнне — гэта тоеснае пераўтварэнне выразаў з пераменнымі.

Пакет SMath Studio дазваляе праводзіць знакавыя вылічэнні.

Для знакавага вылічэння матэматычных выразаў у SMath Studio выкарыстоўваецца аператар знакавага вылічэння →.

 Аператар знакавага вылічэння на працоўным лісце выглядае, як звычайны знак роўнасці, а выводзіцца на ліст камбінацыяй Ctrl + . з клавіятуры або пстрычкай па кнопцы  на панэлі Арифметика.

Каб правесці знакавае пераўтварэнне, на ліст уводзіцца зыходны матэматычны выраз, затым аператар знакавага вылічэння →, а пакет у адказ аўтаматычна выводзіць матэматычны выраз-вынік (прыклад 28.6).

Пакет настроены, перш за ўсё, на вынясенне агульнага множніка, памятае формулы скарочанага множання, суму рацыянальных дробаў прыводзіць да агульнага назоўніка, але раскрываць дужкі і прыводзіць падобныя члены не ўмее, і вылічэнню гэта не перашкаджае (прыклад 28.7).

SMath Studio дазваляе знаходзіць вытворныя функцыі пры дапамозе спецыяльнай канструкцыі, якая ўводзіцца на ліст пстрычкай па кнопцы Дифференцирование на панэлі Функции.

У прыкладзе 28.8 паказаны прыёмы працы ў SMath Studio пры знаходжанні (знакавым вылічэнні) вытворнай зададзенай функцыі.

Прыклад 28.6. Пераўтворым выраз

у тоесна роўны.

Уводзім выраз на ліст і дадаем аператар знакавага вылічэння →. Пасля завяршэння ўводу атрымліваем

Пакет правёў скарачэнне рацыянальнага дробу. Пераставіць складальнікі ў выніку карыстальніку не састаўляе труда.

Прыклад 28.7. Прыклад з вынясеннем агульнага множніка.

Прыклад прымянення формулы скарочанага множання.

Прыклад прывядзення рацыянальных дробаў да агульнага назоўніка.

Прыклад 28.8. Знойдзем вытворную функцыі f(x) = 2x3 — 4.

Пстрычкай па кнопцы Дифференцирование на панэлі Функции выводзім на ліст канструкцыю з двума меткамі-запаўняльнікамі.

У правую метку-запаўняльнік уводзім матэматычны выраз функцыі. Пстрычкай мышы выбіраем ніжнюю метку-запаўняльнік і ў яе ўводзім імя пераменнай.

Потым уводзім аператар знакавага вылічэння → і завяршаем увод. Атрымліваем выраз для вытворнай зададзенай функцыі.