§ 28. Віды вылічэнняў у пакеце SMath Studio

28.1. Колькаснае вылічэнне матэматычных выразаў

Для колькаснага вылічэння матэматычных выразаў у SMath Studio выкарыстоўваецца аператар колькаснага вылічэння (=).

Для ўводу аператара колькаснага вылічэння на клавіятуры выкарыстоўваецца сімвал = (роўна). Аператар таксама можна ўвесці кнопкай   на панэлі Арифметика  пры дапамозе мышы.

Не варта блытаць аператар колькаснага вылічэння з сімвалам Булево «равно» на панэлі Булева. Апошні прызначаны для іншых мэт

Значэнне лікавага выразу атрымаць у SMath Studio зусім проста. Пасля ўводу выразу трэба ўвесці аператар колькаснага вылічэння і ўсё (прыклад 28.1).

У SMath Studio можна вылічыць і колькаснае значэнне матэматычнага выразу з пераменнымі.

Варта запомніць важнае правіла. Пераменная, якая ўваходзіць у выраз, павінна атрымаць колькаснае значэнне вышэй вобласці, у якой вылічаецца значэнне выразу з гэтай пераменнай (прыклад 28.2).

Калі правіла не выканана, то вылічэнне значэння выразу становіцца немагчымым, паколькі вылічэнні на лісце праводзяцца ад вобласці да вобласці зверху ўніз (прыклад 28.3).

Калі выраз быў пазначаны, то для вылічэння дастаткова запісаць абазначэнне і аператар колькаснага вылічэння пасля яго.

Каб вылічыць значэнне функцыі, запісваюць імя функцыі, колькаснае значэнне пераменнай у круглых дужках і аператар колькаснага вылічэння, да прыкладу, f(1,5)=.

Прыклад 28.1.  Знойдзем значэнне лікавага выразу

Уводзім выраз, прычым замест сімвала : уводзім аператар дзялення (/). Пасля ўводу ўсяго выразу пры любым становішчы курсорнай групы ўводзім аператар колькаснага вылічэння і адразу атрымліваем адказ.

Метка-запаўняльнік пасля выніку прызначана для ўводу назвы адзінкі вымярэння выніку. Адзінкі вымярэння мы выкарыстоўваць не будзем, таму завяршаем увод і атрымліваем формулу.

Прыклад 28.2. Знойдзем значэнне выразу

x2 + y2

пры x = 3 і y = 4.

Спачатку на працоўным лісце павінны быць зададзены значэнні пераменных. Уводзім

Ніжэй на лісце ўводзім выраз, які завяршаем аператарам колькаснага вылічэння. Атрымліваем

Увод завяршаем.

Прыклад 28.3. Ва ўмовах прыкладу 28.2 вылучым на лісце вобласць з выразам і перацягнем яе вышэй абласцей з прысвойваннем значэнняў пераменным. Атрымліваем

Вылічэнне немагчыма. Вернем зрушаную вобласць на месца.