§ 27. Матэматычныя выразы, пераменныя і функцыі ў пакеце SMath Studio

27.3. Пераменныя і функцыі ў SMath Studio

Пакет SMath Studio дазваляе ствараць на працоўным лісце пераменныя і прысвойваць ім значэнні.

Імя пераменнай у SMath Studio — гэта набор лацінскіх літар без прабелаў, у які могуць уваходзіць і лічбы.

Пры выбары імені пераменнай варта ўлічваць абмежаванні (прыклад 27.11).

Значэнне пераменнай у SMath Studio прысвойваецца з дапамогай аператара прысвойвання (:=).

Аператар прысвойвання добра знаёмы па мове праграміравання Pascal.

Для гэтага на ліст у адзін радок уводзяцца імя пераменнай, аператар прысвойвання і значэнне пераменнай. У выніку на працоўным лісце атрымліваем формулы выгляду

Для ўводу аператара прысвойвання на клавіятуры выкарыстоўваецца сімвал : (двукроп'е). Знак роўнасці дапісваецца аўтаматычна. Аператар прысвойвання таксама можна ўвесці кнопкай  на панэлі Арифметика пры дапамозе мышы (прыклад 27.12).

У SMath Studio аператар прысвойвання дазваляе ў якасці значэння пераменнай задаць матэматычны выраз. Тым самым матэматычны выраз атрымлівае абазначэнне (прыклад 27.13).

Аператар прысвойвання на аснове выразу з адной пераменнай дазваляе стварыць функцыю. Для гэтага на ліст уводзіцца імя функцыі, затым імя пераменнай у круглых дужках, аператар прысвойвання і выраз з гэтай пераменнай. Напрыклад,

Пры стварэнні функцый можна выкарыстоўваць цэлы набор убудаваных функцый, імёны якіх размешчаны на кнопках панэлі Функции (прыклад 27.14).

Прыклад 27.11. Імя пераменнай у SMath Studio не можа пачынацца з лічбы.

Вялікія (прапісныя) і малыя літары пакет адрознівае, таму dim і Dim розныя імёны.

Імя пераменнай не можа супадаць з імёнамі ўбудаваных функцый і службовымі словамі (гл. панэлі Функции і Программирование).

У SMath Studio ёсць пераменныя з прадустаноўленымі значэннямі. Гэта пераменная  (лік "пі") і пераменная e (аснова натуральнага лагарыфма).

Прыклад 27.12. Створым на лісце SMath Studio пераменную x са значэннем 3,75.

Устанаўліваем паказальнік месца ўводу. Уводзім імя пераменнай і аператар прысвойвання (:).

Правей аператара прысвойвання з'яўляецца метка-запаўняльнік для ўводу значэння пераменнай. Уводзім лік 3,75 і атрымліваем формулу

Увод завяршаецца націскам клавішы Enter або пстрычкай паказальніка мышы па свабодным ад даных месцы працоўнага ліста.

Прыклад 27.13. Няхай на каардынатнай плоскасці зададзены кропкі А і В, прычым каардынаты пункту А на працоўным лісце зададзены значэннямі пераменных x1, y1, а каардынаты пункту В — значэннямі пераменных x2, y2. Выраз для вылічэння адлегласці паміж пунктамі пазначым dAB, для чаго на працоўным лісце ўвядзем формулу

Цяпер замест доўгага выразу можна выкарыстоўваць пераменную dAB.

Прыклад 27.14. Карыстаючыся панэллю Функции, можна, да прыкладу, вызначыць функцыі