§ 27. Матэматычныя выразы, пераменныя і функцыі ў пакеце SMath Studio

27.1. Увод матэматычных выразаў у SMath Studio

У алгебры ўводзіліся паняцці лікавага выразу і выразы з пераменнымі.

Лікавы выраз — гэта запіс, складзены з лікаў, знакаў дзеянняў і дужак (прыклад 27.1).

Выраз з пераменнымі — гэта запіс, які змяшчае лічбы, знакі дзеянняў, дужкі, пераменныя, пазначаныя літарамі (прыклад 27.2).

Лікавыя выразы і выразы з пераменнымі ў SMath Studio называюцца матэматычнымі выразамі.

Матэматычныя выразы ў SMath Studio могуць дадаткова ўключаць знак кораня і элементарныя функцыі (прыклад 27.3).

Знакі арыфметычных аперацый ( + ,,*,/) у SMath Studio называюцца аператарамі.

Для ўводу матэматычных выразаў выкарыстоўваюць клавіятуры з англійскай раскладкай. Дзесятковыя дробы ўводзяць з дзесятковай коскай.

Пры ўводзе першага сімвала, які адрозніваецца ад двукоссяў, сістэма стварае на лісце матэматычную вобласць у рамцы.

Пасля ўводу арыфметычнага аператара ў выразе з'яўляецца чорны прамавугольнік, які называецца меткай-запаўняльнікам (прыклад 27.4).

Метка-запаўняльнік — гэта месца для ўводу наступнага сімвала матэматычнага выразу.

Увод матэматычных выразаў завяршаюць націскам клавішы Enter або пстрычкай паказальніка мышы па вольным ад даных месцы працоўнага ліста.

Аператар множання (*) пасля ўводу аўтаматычна пераўтворыцца ў кропку паміж самножнікамі, а ўвод аператара дзялення (/) прыводзіць да з'яўлення назоўніка дробу (прыклад 27.5).

Пры ўводзе матэматычнага выразу вертыкальны курсор уводу дапаўняецца гарызантальнай лініяй, якую назавем лініяй узроўню. Курсор і лінію ўзроўню назавем курсорнай групай.

Курсорная група пры ўводзе можа ў выразе займаць розныя палажэнні. Пры гэтым лінія ўзроўню паказвае на частку выраза, да якой будзе дапісаны наступны сімвал (прыклад 27.6).

Для змены становішча курсорной групы на клавіятуры выкарыстоўваюць клавішу Пробел, клавішы-стрэлкі Вправо / Влево або пстрычка паказальнікам мышы (прыклад 27.7).

Увод паказчыка ступені пачынаецца з сімвала ^ (цыркумфлекс), знак квадратнага кораня ўводзіцца сімвалам \ (зваротная дробавая рыса) з клавіятуры або з дапамогай пстрычкі па кнопцы  на панэлі Арифметика, а знак модуля — пстрычкай па кнопцы  Модуль числа на панэлі Арифметика (пример 27.8).

Памылковыя дзеянні заўсёды можна адмяніць кнопкай   Отменить на Панели инструментов.

Прыклад 27.1. Прыклады лікавых выразаў.

.

Прыклад 27.2. Прыклады выразаў з пераменнымі.

.

Прыклад 27.3. Прыклады матэматычных выразаў SMath Studio.

.

Прыклад 27.4. Увядзем лікавы выраз

2,5 – 1,6.

Спачатку ўводзім сімвалы 2,5.

Пасля аператара аднімання з'явілася метка-запаўняльнік. Уводзім у яе лік 1,6 і завяршаем увод націскам клавішы Enter.

Прыклад 27.5. Увядзем выраз

.

Для гэтага ўводзім сімвалы a/2*b і атрымліваем вынік выгляду

.

Завяршаем увод.

Прыклад 27.6. Розныя палажэнні курсорнай групы ў адным і тым жа матэматычным выразе.

Прыклад 27.7. Увядзем выраз

.

На працоўным лісце паказваем месца ўводу і ўводзім сімвалы ab. Атрымліваем

Пры такім становішчы лініі ўзроўню аператар дзялення (/) уводзіць нельга. У лічніку застанецца толькі b. Становішча курсорнай групы варта мяняць. Націскаем клавішу Пробел.

Вось цяпер уводзім аператар дзялення і сімвал  a. Атрымліваем выраз

Завяршаем увод.

Прыклад 27.8. Увядзем на працоўны ліст матэматычны выраз

.

Уводзім сімвал \ — выводзіцца знак кораня з меткай-запаўняльнікам. Уводзім сімвалы x^2 і атрымліваем выраз

Каб апусціць лінію ўзроўню, націскаем клавішу Пробел.

Цяпер уводзім аператар складання (+) і знак модуля (з панэлі Арифметика).

Уводзім сімвал y, завяршаем увод і атрымліваем