§ 26. Знаёмства з пакетам SMath Studio
26.1. Уводзіны
З развіццём камп'ютарнай тэхнікі на стыку матэматыкі і інфарматыкі з'явіўся новы раздзел матэматыкі — камп'ютарная матэматыка. Камп'ютарная матэматыка аб'ядноўвае метады і сродкі рашэння навуковых, інжынерных і навучальных задач з дапамогай камп'ютараў. Пакет камп'ютарнай матэматыкі — гэта праграмная сістэма, якая рэалізуе метады камп'ютарнай матэматыкі. Пакеты камп'ютарнай матэматыкі бываюць спецыялізаваныя і ўніверсальныя (прыклад 26.1). Універсальныя пакеты камп'ютарнай матэматыкі забяспечваюць як лікавыя, так і знакавыя (аналітычныя) разлікі. У цяперашні час найбольш папулярныя ўніверсальныя пакеты камп'ютарнай матэматыкі Mathematica, Maple, MATLAB і Mathcad, сярод якіх сваім друкарскім стылем асабліва вылучаецца пакет Mathcad (прыклад 26.2). Пакет Mathcad даўно і паспяхова выкарыстоўваецца ў навучанні школьнікаў і студэнтаў, аднак з'яўляецца платным. Мы будзем выкарыстоўваць бясплатны пакет камп'ютарнай матэматыкі SMath Studio. |
Прыклад 26.1. Спецыялізаваныя пакеты камп'ютарнай матэматыкі прызначаны:
Прыклад 26.2. У пакеце Mathcad, як і ў тэкставым рэдактары Word, асновай працоўнага дакумента з'яўляецца віртуальны ліст белай паперы. Уводзімыя тэкставыя надпісы, формулы і вынікі вылічэнняў выглядаюць на гэтым лісце так, як быццам іх зрабілі ў друкарні. Аналагам пакета Mathcad з'яўляецца пакет SMath Studio, створаны расійскім праграмістам Андрэем Івашовым. |