§ 24. Задачы раскрою

Практыкаванні

 

1. Паўтарыце на камп'ютары разгледжаную ў п. 24.5 пабудову камп'ютарнай разліковай мадэлі задачы 1 раскрою і знайдзіце рашэнне гэтай задачы.

2. Вырашыце задачу 1, калі замоўлены выраб нарыхтовак даўжынёй 2,3 м, 2,1 м і 1,4 м у колькасці 700, 600 і 500 штук адпаведна.

3. Вырашыце задачу 1, калі замоўлены выраб нарыхтовак даўжынёй 2,3 м, 2,1 м і 1,4 м у колькасці 720, 700 і 800 штук адпаведна.

4. Паўтарыце на камп'ютары разгледжаную ў п. 24.8 пабудову камп'ютарнай разліковай мадэлі задачы 2 раскрою і знайдзіце рашэнне гэтай задачы.

5. Вырашыце задачу 2, калі павінна быць выкарыстана не больш за 680 бярвёнаў.

6. Вырашыце задачу 2, калі павінна быць выкарыстана не больш за 750 бярвёнаў.

7. Вырашыце задачу 2, калі замоўлены выраб нарыхтовак даўжынёй 2,3 м, 2,1 м і 1,4 м у колькасці 720, 700 і 800 штук адпаведна і павінна быць выкарыстана не больш за 710 бярвёнаў.

8. Вырашыце задачу 2, калі замоўлены выраб нарыхтовак даўжынёй 2,3 м, 2,1 м і 1,4 м у колькасці 700, 600 і 500 штук адпаведна і павінна быць выкарыстана не больш за 650 бярвёнаў.

9. Фірма атрымала заказ на стварэнне 400 вырабаў, для кожнага з якіх патрэбны дзве нарыхтоўкі А і адна нарыхтоўка Б з ліставога матэрыялу. Ліст матэрыялу мае памеры 325 x 150 см. Распрацаваны 4 схемы раскрою ліста, якія адлюстраваны ў табліцы спосабаў раскрою ў прыкладзе 24.3.

  1. Знайдзіце план спосабаў раскрою, які забяспечвае мінімальны расход зыходнага матэрыялу пры ўмове выканання заказу.
  2. Знайдзіце план спосабаў раскрою, які забяспечвае мінімальныя адходы зыходнага матэрыялу з выкарыстаннем не больш 280 лістоў.

 10. Вырашыце задачы, пастаўленыя ў практыкаванні 9, калі табліца спосабаў раскрою мае выгляд: