§ 24. Задачы раскрою

24.1. Асноўныя паняцці

Задачы раскрою — гэта добра вядомы выгляд эканамічных задач.

Для вытворчасці зборных металічных вырабаў зыходныя матэрыялы паступаюць у форме мернага пракату (трубы, паласы, вугалок і г. д.) і ў форме лістоў металу рознай таўшчыні. Для швейнай вытворчасці выкарыстоўваюцца рулоны мернай тканіны, для вытворчасці мэблі — мэблевыя шчыты, драўняныя пліты, драўляныя брускі. Для вытворчасці знешняй рэкламы выкарыстоўваюцца пліты каляровага пластыка, алюмініевыя і пластыкавыя профілі.

Усе мерныя і ліставыя матэрыялы пастаўляюцца оптам, маюць стандартныя памеры (прыклад 24.1).

На вытворчасці зыходныя матэрыялы падвяргаюцца раскрою.

Раскрой — гэта аперацыя выразання дэталяў (нарыхтовак) вырабу з адзінкі мернага або ліставога матэрыялу пэўным спосабам.

Для апісання спосабаў раскрою мернага матэрыялу выкарыстоўваюць табліцы (прыклад 24.2).

Для апісання спосабаў раскрою ліставога матэрыялу патрэбны схемы размяшчэння нарыхтовак на лісце матэрыялу, па якіх будуюцца табліцы спосабаў раскрою (прыклад 24.3).

Калі гаворка ідзе пра раскроі адной трубы або аднаго ліста матэрыялу, зразумела, што лепш выкарыстоўваць спосаб без адходаў.

Але масавая вытворчасць вырабаў патрабуе масавай вытворчасці нарыхтовак. Так, калі ў прыкладзе 24.3 для вытворчасці вырабу патрэбна 1 нарыхтоўка А і 2 нарыхтоўкі Б, то для 200 вырабаў спатрэбіцца 600 нарыхтовак і трэба або выбраць адзін спосаб раскрою, або скласці план спосабаў раскрою лістоў, які мае выгляд табліцы (прыклад 24.4).

Аналіз паказаў, што, змяняючы план спосабаў раскрою, можна памяншаць расход зыходнага матэрыялу або аб'ём адходаў.

У задачах раскрою неабходна знайсці такі план спосабаў раскрою, які забяспечвае мінімальны расход матэрыялу або мінімальныя адходы ў выніку раскрою.

Прыклад 24.1. Сталёвыя вадагазаправодныя трубы оптам пастаўляюцца даўжынёй 6 м, 7,8 м ці 9 м.

Стандартныя памеры ліста фанеры 1525 × 1525 мм, 2500 × 1250 мм или 3000 × 2500 мм.

Пліты каляровага пластыка маюць памеры 3050 × 1530 мм.

Прыклад 24.2. Хай патрабуецца разрэзаць шасціметровую трубу на нарыхтоўкі даўжынёй 2,3 м, 2,1 м і 1,4 м.

У табліцы прыведзены вынікі трох спосабаў раскрою. Гэта колькасці нарыхтовак, якія атрымліваюцца, і велічыня адходаў для кожнага спосабу.

Прыклад 24.3. На малюнках прыведзены чатыры схемы размяшчэння нарыхтоўкі А (вялікай) і нарыхтоўкі Б (маленькай) на лісце матэрыялу памерамі 325´150 см.

Табліца спосабаў раскрою ў дадзеным прыкладзе будзе мець выгляд.

Прыклад 24.4. План спосабаў раскрою ва ўмовах прыкладу 24.3.