§ 24. Задачы раскрою

24.8. Стварэнне камп'ютарнай разліковай мадэлі з мінімізацыяй адходаў

Паколькі зыходныя даныя задачы 1 амаль цалкам супадаюць з зыходнымі данымі задачы 2, скапіруем камп'ютарную мадэль, пабудаваную ў п. 24.5, і дапоўнім яе (прыклад 24.12).

Для правядзення разлікаў на ўкладцы Данные кнопкай Поиск решениявыклікаем дыялогавае акно Параметры поиска решения.

У акне ўводзім ячэйку A19 як мэтавую, крытэрый — Минимум, змяняючы ячэйкі пераменных дыяпазону B14:I14.

Пстрыкнуўшы па кнопцы Добавить, у новым акне ўводзім абмежаванні, выкарыстоўваючы дыяпазоны ячэек. Дапаўняем абмежаванні няроўнасцю A15<= A9. Далей дзейнічаем па вядомаму алгарытму (прыклад 24.13).

Прыклад 24.12. Вылучаем і капіруем увесь ліст рабочай кнігі з камп'ютарнай мадэллю рашэння задачы 1. Устаўляем копію на новы ліст рабочай кнігі.

Мяняем частку загалоўка мадэлі: у круглых дужках запісваем тэкст «мінімізацыя адходаў».

У ячэйку B9 уводзім тэкст «: запас бярвення» , а ў ячэйку A8 — лік 700.

Прыклад 24.13. У акне Параметры поиска решения у раздзеле Выберите метод решения выбіраем Поиск решения лин. задач симплекс-методом.

Далей пстрыкаем па кнопцы Найти решение.