§ 24. Задачы раскрою

24.7. Пастаноўка задачы раскрою з мінімізацыяй адходаў (этап 1)

Задача 2. На прадпрыемстве ёсць бярвёны даўжынёй 6,5 м. Паступіў заказ на выраб нарыхтовак даўжынёй 2,3 м, 2,1 м і 1,4 м у колькасці 720, 600 і 900 штук адпаведна.

Знайсці план спосабаў раскрою, які забяспечвае мінімальныя адходы, пры ўмове выканання заказу з расходам не больш за 700 бярвёнаў.

Разгляданая задача 2 адрозніваецца ад задачы 1 змяненнем мэтавай функцыі. Зараз патрабуецца знайсці план раскрою, які мінімізуе іншую мэтавую функцыю — адходы раскрою.

Пры гэтым дадаецца і новае абмежаванне: расход бярвення не павінен перавышаць зададзены аб'ём.