§ 24. Задачы раскрою

24.3. Выбар плана стварэння мадэлі з мінімізацыяй расходу (этап 2)

Аснову зыходных даных у задачах раскрою складае табліца спосабаў раскрою (гл. прыклад 24.2), а вынікам рашэння з'яўляецца план спосабаў раскрою таксама ў выглядзе табліцы (гл. прыклад 24.4). У разгляданай задачы табліца спосабаў раскрою не зададзена і яе неабходна пабудаваць.

Улічваючы таблічны выгляд зыходных даных і вынікаў у задачы раскрою, атрымліваем план стварэння мадэлі для яе вырашэння:

этап 3а — стварэнне табліцы спосабаў раскрою;

этап 3б — стварэнне камп'ютарнай разліковай мадэлі ў электронных табліцах.

Задача раскрою ўпершыню была сфармулявана Л. В. Кантаровічам у 1939 годзе.

У 1951 годзе Л. В. Кантаровіч і В. А. Залгаллер першымі прапанавалі спосаб вырашэння гэтай задачы.