§ 24. Задачы раскрою

24.2. Пастаноўка задачы раскрою з мінімізацыяй расходу (этап 1)

Задача 1. На прадпрыемстве ёсць бярвёны даўжынёй 6,5 м. Паступіў заказ на выраб нарыхтовак даўжынёй 2,3 м, 2,1 м і 1,4 м у колькасці 720, 600 і 900 штук адпаведна.

Знайсці план спосабаў раскрою, які забяспечвае мінімальны расход зыходнага матэрыялу, пры ўмове выканання замовы.

На дрэваапрацоўчых прадпрыемствах папярочнае распілоўванне не з'яўляецца асноўным спосабам апрацоўкі бярвення.

Пад распілоўкай бярвення разумеюць падоўжнае распілоўванне, пры якім прымяняюцца лесапільныя рамы, стужачнапільныя або круглапільныя станкі.