§ 1. Мова і маўленне. Веданне мовы і валоданне мовай

Звярніце ўвагу!

Валоданне мовай — гэта здольнасць чалавека разумець і сінтэзаваць выказванні, што звязана з наступнымі ўменнямі:
1) адрозніваць правільныя выказванні ад няправільных;
2) дыферэнцыраваць падобныя па форме, але розныя па сэнсе
выказванні;
3) умець перафразіраваць — выбіраць з некалькіх магчымых сродкаў выказвання найбольш адэкватныя канкрэтнай камунікатыўнай сітуацыі. Валоданне мовай прадугледжвае не толькі пасіўнае ўспрыманне, але і актыўнае выкарыстанне мовы (Слоўнік-даведнік «Тэрміны і паняцці лінгвістыкі»).