§ 1. Мова і маўленне. Веданне мовы і валоданне мовай
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Беларуская мова. 11 клас |
Книга: | § 1. Мова і маўленне. Веданне мовы і валоданне мовай |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Понедельник, 2 Июнь 2025, 17:15 |
Мова
|
Практыкаванне 1
Спішыце сказы, раскрываючы дужкі, устаўляючы прапушчаныя літары і ставячы неабходныя знакі прыпынку. Абгрунтуйце свой выбар.
1. Любіце і шануйце як св..тыню роднае слова з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў (Ф. Скарына). 2. Трэба любіць ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ..ю (Я. Колас). 3. Толькі пра(з/с) родную мову чалавек можа стаць беларусам бо ў ёй хімія і фізіка (г/?)історыя і батаніка эканоміка і культура таго што называецца нац..яй народам (Я. Сіпакоў). 4. Хто забыў сваіх продкаўф — с..бе губля.. хто забыў сваю мову — усё згубіў (У. Караткевіч). 5. Мова не можа быць дрэннай або добрай... Бо мова — гэта толькі люстэрка. Тое самае люстэрка на якое (не)льга наракаць (С. Даўлатаў). 6. На..вялікшае багацце народа яго мова! Тысячагод..ямі назапашваюцца і вечна жывуць у слове (не)злічоныя скарбы чалавечай думкі і (в/?)опыту (М. Шолахаў).
Практыкаванне 2
Прачытайце слоўнікавы артыкул з «Этымалагічнага слоўніка фразеалагізмаў».
Вавілонскае стоўпатварэнне — ‘поўная неразбярыха, беспарадак, гармі ́дар’. Устойлівы выраз узнік на аснове біблейскага сюжэта (Быццё, 11, 1—9), як жыхары старажытнага горада Вавілона (на тэрыторыі сучаснага Ірака) задумалі зрабіць вялізную вежу — аж да самага неба.
Будаўніцтва вежы было спынена ўгневаным Богам: ён «змяшаў» мовы будаўнікоў, і яны загаварылі на розных мовах, не разумеючы адзін аднаго. Людзям стала не да вежы, бо падняўся страшэнны гвалт, вэрхал — тое, што мы цяпер называем вавілонскім стоўпатварэннем. Назоўнікавы кампанент фразеалагізма ўтварыўся сінтаксічным спосабам, зрашчэннем двух слоў (столпа + творенье) у адно (Паводле І. Лепешава).
Як вы думаеце, добра або дрэнна, што на Зямлі жыве шмат народаў, кожны са сваёй мовай, сваёй культурай, сваімі звычаямі? Абгрунтуйце сваё меркаванне.
Якую інфармацыю мы можам атрымаць у слоўніку фразеалагізмаў, этымалагічным слоўніку фразеалагізмаў, руска-беларускім слоўніку фразеалагізмаў, беларуска-рускім слоўніку фразеалагізмаў?
Маўленне
|
Практыкаванне 4
З прыведзеных слоў складзіце словазлучэнні са словамі мова і маўленне.
Якія з прыведзеных слоў могуць па сэнсе спалучацца і са словам мова, і са словам маўленне? Словазлучэнні запішыце.
1. Вывучаць, ведаць, выкладаць, развіваць, чуць, разумець.
2. Цяжкі, пісьменны, правільны, родны.
Практыкаванне 3
Дапоўніце выказванні. Якія з прыведзеных азначэнняў суадносяцца са словам мова, а якія — са словам маўленне? Абгрунтуйце свой адказ.
а) ... — сістэма сродкаў, якія забяспечваюць зносіны;
б) ... — найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі;
в) ... — працэс выкарыстання моўных адзінак для перадачы пэў-
нага зместу;
г) ... — з’ява сацыяльная (грамадская), ... — з’ява індывідуальная.
Практыкаванне 5
Прачытайце выказванне французскага філосафа-асветніка XVIII ст. Як выразумееце сэнс гэтага выказвання? Ці згодны вы з думкай аўтара?
Усе найбольш галоўныя замежныя мовы можна вывучыць за шэсць гадоў, але для вывучэння сваёй недастаткова і цэлага жыцця (Вальтэр).
Звярніце ўвагу!
Валоданне мовай — гэта здольнасць чалавека разумець і сінтэзаваць выказванні, што звязана з наступнымі ўменнямі: |
Практыкаванне 6
Прачытайце пераклад тэксту, выкананы Google-перакладчыкам. Знайдзіце і выправіце памылкі. Растлумачце сваю думку. Запішыце выпраўленыя сказы.
Компьютерные технологии — это обобщенное название технологий, отвечающих за хранение, передачу, обработку, защиту и воспроизведение информации с использованием компьютеров. Невозможно представить себе современные области производства, науки, культуры, спорта и экономики, где не применялись бы компьютеры. Компьютеры помогают человеку в работе, развлечении, образовании и научных исследованиях. Компьютерные технологии — это передний край науки XXI в. |
Камп’ютэрныя тэхналогіі — гэта абагульненае назву тэхналогій, якія адказваюць за захоўванне, перадачу, апрацоўку, абарону і прайграванне інфармацыі з выкарыстаннем кампутараў. Немагчыма ўявіць сабе сучасныя галіне вытворчасці, навукі, культуры, спорту і эканомікі, дзе не ўжываліся б кампутары. Кампутары дапамагаюць чалавеку ў працы, забаўцы, адукацыі і навуковых даследаваннях. Камп’ютэрныя тэхналогіі — гэта пярэдні край навукі XXI ст. |