§ 1. Мова і маўленне. Веданне мовы і валоданне мовай

Практыкаванне 3

Дапоўніце выказванні. Якія з прыведзеных азначэнняў суадносяцца са словам мова, а якія — са словам маўленне? Абгрунтуйце свой адказ.

а) ... — сістэма сродкаў, якія забяспечваюць зносіны;
б) ... — найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі;
в) ... — працэс выкарыстання моўных адзінак для перадачы пэў-
нага зместу;
г) ... — з’ява сацыяльная (грамадская), ... — з’ява індывідуальная.