§ 1. Мова і маўленне. Веданне мовы і валоданне мовай

Практыкаванне 1

Спішыце сказы, раскрываючы дужкі, устаўляючы прапушчаныя літары і ставячы неабходныя знакі прыпынку. Абгрунтуйце свой выбар.

1. Любіце і шануйце як св..тыню роднае слова з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў (Ф. Скарына). 2. Трэба любіць ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ..ю (Я. Колас). 3. Толькі пра(з/с) родную мову чалавек можа стаць беларусам бо ў ёй хімія і фізіка (г/?)історыя і батаніка эканоміка і культура таго што называецца нац..яй народам (Я. Сіпакоў). 4. Хто забыў сваіх продкаўф — с..бе губля.. хто забыў сваю мову — усё згубіў (У. Караткевіч). 5. Мова не можа быць дрэннай або добрай... Бо мова — гэта толькі люстэрка. Тое самае люстэрка на якое (не)льга наракаць (С. Даўлатаў). 6. На..вялікшае багацце народа яго мова! Тысячагод..ямі назапашваюцца і вечна жывуць у слове (не)злічоныя скарбы чалавечай думкі і (в/?)опыту (М. Шолахаў)

Растлумачце, як вы разумееце прыведзеныя выказванні пра мову.
Падкрэсліце словы, у якіх адбываецца падаўжэнне зычных.