§ 4. Элементы кіравання для работы з графікай

Практыкаванні

 

1. Дабаўце ў праект з прыкладу 4.4. яшчэ адну жывёлу (напрыклад, вавёрку). Для змяшчэння вавёркі дабавіць яшчэ адну кнопку. Месцазнаходжанне вызначаць выпадковым чынам у верхавіне якога-небудзь дрэва.

2. Дабаўце ў праект 4.5 наступныя магчымасці.

2.1. Восі каардынат са стрэлкамі і подпісамі.
2.2. Адзінкавы адрэзак на восі  X.
2.3. Графік функцыі y = 0.3x2 – 4x + 2, у той жа сістэме каардынат, чырвоным колерам.

3. Змяніце праект з прыкладу 4.8 так, каб будавалася лінейная дыяграма (слупкі змешчаны гарызантальна).

4*. Змяніце праект з прыкладу 4.8 так, каб значэнні ў масіў можна было ўводзіць. Для гэтага неабходна лікі запісваць у кампанент Edit, счытваць радок з лікаў і прабелаў, вылучаць лічбы і ператвараць іх у лікавыя значэнні.

5. Змяніце праект прыкладу 4.10. Замяніць самалёт на верталёт і дабавіць кнопку «Стоп», пры націсканні на якую верталёт спыніцца. *Пасля спынення верталёта павінен з'явіцца парашут з грузам, які апусціцца ўніз.

6*. Стварыце анімацыю руху Месяца вакол Зямлі. Для разліку каардынат верхняга левага вугла Image2, які змяшчае Месяц, можна выкарыстаць параметрычнае ўраўненне акружнасці:  x = Rsin(t), y = Rcos(t), дзе R — радыус, а t — параметр, што змяняе сваё значэнне ад 0 да 2π.