Дадатак да главы 2 Асноўныя інструменты і рэжымы 3D-рэдактара Google SketchUp 8

Работа з групамі аб'ектаў

Група аб'ектаў мадэлі — гэта аб'яднанне фрагментаў мадэлі, якое можна перамяшчаць і капіраваць як адзіны аб'ект.

Стварэнне групы. Фрагменты мадэлі неабходна вылучыць інструментам Создание группы. Фрагменты мадэлі неабходна вылучыць інструментам  Выделениепстрыкнуць па вылучэннi правай кнопкай мышы і ў кантэкстным меню выбраць пункт Создать группу.

Змена групы. З любым інструментам трэба пстрыкнуць па групе правай кнопкай мышы і ў кантэкстным меню выбраць пункт Изменить группу. Каб выйсці з рэжыму змены групы, выкарыстоўваюць каманду меню Правка Закрыть группу/компонент.

Раз'яднанне групы. З любым інструментам варта пстрыкнуць па групе правай кнопкай мышы і ў кантэкстным меню выбраць пункт Разъединить.

Выдаленне групы. З любым інструментам неабходна пстрыкнуць па групе правай кнопкай мышы і ў кантэкстным меню выбраць пункт Удалить.