§ 16. Мадэляванне руху цела ў паветры
16.2. Выбар плана стварэння мадэлі (этап 2)
Для вырашэння задачы трэба будаваць дакументальную матэматычную мадэль і дакументальную разліковую мадэль (прыклад 16.1). У заключэнні створым камп'ютарную мадэль у электронных табліцах. Такім чынам, атрыманы план стварэння мадэлі: 3а) стварэнне дакументальнай матэматычнай мадэлі; 3б) стварэнне дакументальнай разліковай мадэлі; 3в) стварэнне камп'ютарнай разліковай мадэлі. |
Прыклад 16.1. Стварэнне матэматычнай мадэлі палёту каменя ў асяроддзі з супраціўленнем запатрабуе дадатковых ведаў з курсу фізікі. Рашэнне матэматычнай задачы можна атрымаць у выглядзе формулы (аналітычнае рашэнне) або ў выглядзе табліцы значэнняў каардынатаў цела ў палёце (колькаснае рашэнне). Выбіраючы колькаснае рашэнне з дапамогай электронных табліц, далей будзем будаваць дакументальную разліковую мадэль з формуламі для разліку ў электронных табліцах. |