§ 12. 3D-мадэляванне інтэр'ераў. Мадэль будаўнічай абалонкі

12.3. Стварэнне мадэлі сцен класа

Пабудову мадэлі будаўнічай абалонкі ў акне 3D-рэдактара пачнем з пабудовы плану сцен на гарызантальнай плоскасці.

Спачатку будуецца план падлогі. Рэальна план падлогі можа быць і прамавугольнікам, і больш складанай фігурай (прыклад 12.5).

Каб пабудаваць план сцен па краі плана падлогі, выкарыстоўваюць інструмент   Смещение.

Паказальнік мышы змяшчаюць унутр прамавугольніка падлогі, пстрыкаюць мышшу, а затым выводзяць паказальнік мышы за мяжу прамавугольніка каля чырвонай кропкі на гэтай мяжы. З'яўляецца знешні контур. З клавіятуры ўводзяць таўшчыню сцен у см (няхай 25 см) і націскаюць клавішу Enter (прыклад 12.6).

Для нагляднасці прадстаўлення інтэр'еру не будзем будаваць столь і адну сцяну класа (блізкую ў прыкладзе 12.6). Тады блізкую сцяну трэба на плане аддзяліць ад астатніх сцен працягамі ўнутранага краю гэтай сцяны пры дапамозе інструмента   Линия.

Далей сцены трэба «падняць», заліць іх колерам, а падлогу — тэкстурай (прыклад 12.7)

Прыклад 12.5. Няхай падлога мае выгляд прамавугольніка з памерамі 900×600 см.

Выбіраем інструмент  Прямоугольник і будуем у рэдактару прамавугольнік памерамі 600×900 см з адным бокам на чырвонай восі.

Нагадаем, што пстрычкай трэба ўстанавiць паказальнік мышы на чырвоную вось і адвесці паказальнік направа. Затым увесці з клавіятуры «600;900» і націснуць клавiшу Enter.

Прыклад 12.6. План сцен камп'ютарнага класа:

Прыклад 12.7.  Для пабудовы сцен выкарыстоўваюць інструмент  Тяни/Толкай. Яго ўстанаўліваюць на пункт плана сцены, зрушваюць паказальнік мышы ўверх, з клавіятуры ўводзяць вышыню сцен у см (хай 300 см) і націскаюць клавішу Enter.

Сцены класа і яго падлога афарбоўваюцца з дапамогай інструмента  Заливка.