§ 11. Мадэль «драпежнік-ахвяра»

11.3. Стварэнне камп'ютарнай мадэлi «драпежнік-ахвяра»

Ацэнку дынамікі колькасці папуляцый зручней праводзіць на графіках, таму камп'ютарную мадэль створым з дапамогай электронных табліц. Даныя камп'ютарнай мадэлі размесцім па схеме прыклад 11.5.

Запоўнім формуламі першыя два радкі рабочай табліцы.

A11:  =0           B11: =A4           C11:  = H4

A12:  =A11+1      

B12: =B11+($A$5–$A$6*B11)*B11–  $A$7*B11*C11

C12:  =C11–$H$5*C11+$H$6*B11*C11

Дыяпазонам A12:C12 запоўнім ўніз слупкі разліковай табліцы да радка 361 уключна. Для ячэеек разліковай табліцы варта задаць фармат Числовой з лікам дзесятковых знакаў 0 (цэлыя лікі).

Выведзем цяпер на ліст дзве дыяграмы з графікамі. Спачатку вылучым дыяпазон A11:C361 і ўставім на ліст дыяграму Точечная (Точечная с гладкими кривыми). Зменім назву дыяграмы на назву «Графікі колькасці папуляцый», знізу выведзем Легенду  і зменім у Легенде подпісы радоў на подпісы «Ахвяры» и «Драпежнiкi». Вынік прыведзены ў прыкладзе 11.6.

Для дыяпазона B11:C361 выведзем яшчэ адну дыяграму Точечная ( — Точечная с гладкими кривыми). Зменім назву новай дыяграмы і подпісы назвы восяў у адпаведнасці з дыяграмай прыклада 11.7.

Каардынаты (x, y) любога пункта графіку залежнасці — гэта пара лікаў. Каардынаты пункта на графіку залежнасці для некаторага моманту часу t паказваюць колькасць ахвяр x(t) і адпаведную ёй колькасць драпежнікаў y(t) у сістэме «драпежнік-ахвяра» (прыклад 11.8). Розным момантам часу адпавядаюць розныя пункты графіка. 

Прыклад 11.5. Левая частка схемы камп'ютарнай мадэлі:

Правая частка схемы камп'ютарнай мадэлі:

Ячэйкі дыяпазонаў B4:B7 і I4:I6 спачатку варта пакінуць пустымі. Па схеме на гэтых ячэйках устаноўлены элемент кіравання Полоса прокрутки.

Прыклад 11.6. Дыяграма «Графікі колькасці папуляцый»:

Графікі колькасці папуляцый дэманструюць ваганні, якія згасаюць з цягам часу (памяншэннем колькасці).

Прыклад 11.7. Дыяграма «Графік залежнасці паміж колькасцю папуляцый».

Прыклад 11.8. З павелічэннем часу t кропка зрушваецца па графіку ў напрамку супраць гадзіннай стрэлкі, пабудаванай з умоўнага цэнтра графіку. Адпаведна мяняюцца колькасці ахвяраў і драпежнікаў .