§ 10. Мадэляванне дынамікі колькасці папуляцый
10.6. Стварэнне камп'ютарнай мадэлі дынамікі колькасці папуляцый
У электронных табліцах створым комплексную камп'ютарную мадэль дынамікі колькасці чатырох папуляцый, разгледжаных у п. 10.2—10.5 (прыклад 10.9). Для разліку колькасці папуляцыі з неабмежаваным ростам выкарыстаем формулу п. 10.2 x(1) = (1 + a) x(0). Для папуляцыі з абмежаваным ростам выкарыстаем формулу п. 10.3 x(1) = x(0) + (a – bx(0))x(0). Для папуляцыі з мінімальнай крытычнай колькасцю выкарыстаем формулу п. 10.4 x(1) = x(0) + (a – bx(0)) • (x(0) – L). Для папуляцыі з крытычнай колькасцю і адловам выкарыстаем формулу п. 10.5 x(1) = x(0) + (a – bx(0)) • (x(0) – L) – Z. У зыходных даных трэба задаць значэння параметраў, запісаных у правых частках гэтых формул (пример 10.9). Даныя камп'ютарнай разліковай мадэлі размесцім па схеме прыклад 10.10. Уводзім формулы A10: =A4/A5 A12: 0 У ячэйкі B12:E12 уводзім формулу =$A$3 У наступным радку A13: =A12+1 У ячэйкі B13:E13 трэба ўвесці правыя часткі чатырох разліковых формул. Значэнне x(0) для формулы ў кожным слупку бярэцца з папярэдняга радка. B13: = (1 + $A$4)*B12 C13: = C12+($A$4-$A$5*C12)*C12) D13: =D12+($A$4—$A$5*D12)*(D12—$A$6) E13: =E12+($A$4—$A$5*E12)* [1] (E12—$A$6)—$A$7 Формулы мадэляў патрабуюць дапрацоўкі (прыклад 10.11).Формуламі дыяпазону A13:E13 табліца запаўняецца ўніз да радка 47 уключна. Затым трэба вывесці на ліст дыяграму з чатырма графікамі мадэляў. Вылучаецца дыяпазон A12:E47 у разліковай табліцы і на ліст рабочай кнігі ўстаўляецца дыяграма Точечная ( — Точечная с гладкими кривыми). Уводзіцца назва дыяграмы «Дынаміка колькасці папуляцый». У ніжнюю частку дыяграмы выводзіцца Легенда (прыклад 10.12). Засталося памяняць імёны элементаў Дыяграмы. Пстрыкаем па дыяграме правай клавішай мышы і ў кантэкстным меню выбіраем пункт Выбрать данные.... З'явіцца дыялогавае акно Выбор источника данных (прыклад 10.13). У дыялогавым акне злева вылучаем радок Ряд1 і пстрыкаем па кнопцы Изменить. З'яўляецца дыялогавае акно Изменение ряда (прыклад 10.14). У верхняе поле Имя ряда: пстрычкай па ячэйцы B11 уводзім спасылку на загаловак другога слупка. Націснем кнопку OK. Імёны астатніх радоў змяняем аналагічна.[1] Знак паказвае месца разрыву доўгай формулы ў кнізе. Пры ўводзе ў ячэйку табліцы формула ў гэтым месцы разрывацца не павінна. |
Прыклад 10.9. Зыходныя даныя комплекснай мадэлі павінны ўключаць: * колькасць x(0), пачатковую для ўсіх чатырох папуляцый; Прыклад 10.10. Комплексная камп'ютарная мадэль дынамікі колькасці папуляцый павінна ўключаць раздзел Исходные данные і Расчетную таблицу. Выкарыстаем наступную схему размяшчэння даных: Шырыню слупкоў B:E установiм роўнай 13, для загалоўкаў гэтых слупкоў у разліковай табліцы ўстановiм выраўноўванне направа. Прыклад 10.11. Колькасць папуляцыі ў мадэлі неабмежаванага росту павялічваецца вельмі хутка. Таму абмежаваныя колькасці астатніх трох папуляцый на сумеснай дыяграме становяцца практычна незаўважнымі. Каб пазбегнуць такога эфекту, штучна абмяжуем колькасць у першай мадэлі велічынёй ПЧ =1,1*$A$10, карыстаючыся тым, што ў ячэйцы A10 вылічана мяжа колькасці папуляцыі з абмежаваным ростам. Для пабудовы абмежавання выкарыстаем функцыю ЕСЛИ() і ў ячэйку B13 замест формулы мадэлі неабмежаванага росту ФОРМН увядзем новую формулу па схеме =ЕСЛИ(ФОРМН<ПЧ; ФОРМН; ПЧ) Формулы астатніх трох мадэляў у ячэйках разліковай табліцы могуць выдаваць адмоўныя значэнні колькасці папуляцый, што парушае адэкватнасць. Таму замест формул ФОРМ гэтых мадэляў у ячэйкі С13:E13 увядзем новыя формулы па схеме =ЕСЛИ(ФОРМ>0; ФОРМ; 0) Прыклад 10.12. Дыяграма з графікамі комплекснай мадэлі: Прыклад 10.13. Дыялогавае акно Выбор источника данных: Прыклад 10.14. Дыялогавае акно Изменение ряда: |