«Князь Вітаўт»

Пытанні

1. У чым выявілася наватарства А. Дударава ў асэнсаванні гістарычных падзей мінулага?
2. Параўнайце інтэрпрэтацыю падзей у «Пахвале вялікаму князю Вітаўту» з «Беларуска-літоўскага летапісу (1446)» і драме «Князь Вітаўт» А. Дударава.
3. Вызначце жанравую спецыфіку драмы «Князь Вітаўт». У чым асаблівасць яе кампазіцыі? Назавіце канфлікт у творы і прасачыце за яго развіццём.
4. Хто з герояў п’есы і чаму выклікае вашы сімпатыі і спагаду?
5. Ахарактарызуйце сістэму вобразаў драмы А. Дударава. Паразважайце, у чым выяўляецца яе адметнасць..
6. Зрабіце параўнальную характарыстыку вобразаў Вітаўта і Ягайлы.
7. Якую мастацкую ролю адыгрываюць другарадныя вобразы ў п’есе?
8. У чым выявіліся самаахвярнасць і вернасць пакаёўкі Алёны і халодны разлік і ўгодлівасць стражніка Люценя?
9. Падумайце, як вырашаецца ў драме праблема асабістага шчасця. Чаму героі ахвяруюць ім дзеля дзяржавы? Якія агульначалавечыя каштоўнасці сцвярджаюцца ў творы?
10. Сфармулюйце ідэю п’есы. Што хацеў сказаць аўтар фіналам твора?
10-1. Паглядзіце спектакль па п’есе «Князь Вітаўт» (рэжысёр В. Раеўскі) і выкажыцеся аб спосабах сцэнічнага ўвасаблення твора А. Дударава. Ацаніце акцёрскае і рэжысёрскае майстэрства.
11. У ІХ класе вы спрабавалі стварыць макет помніка вялікаму князю Вітаўту. Драма А. Дударава «Князь Вітаўт» — таксама помнік князю ў мастацкім слове. Параўнайце сваё ўяўленне пра Вітаўта, якое склалася ў вас на аснове вывучэння «Пахвалы вялікаму князю Вітаўту », з вобразам вялікага князя ў п’есе А.Дударава.
12. Лiтapaтypaзнaвец П. Bacючэнкa адзначаў, штo «ў твopax пpa мiнyлae А. Дyдapaў выглядae нe як пpaдcтaўнiк гicтapычнaгa жaнpy, a, xyтчэй, як дpaмaтypг, якi ў мeжax гicтapычнaгa кaнтэкcтy выпpaбoўвae cвae твopчыя мaгчымacцi, пepaдyciм — пoшyк яpкix xapaктapaў, пaкaз мoцныx пaчyццяў, cтвapэннe эфeктнaгa тэaтpaльнaгa вiдoвiшчa». Ці згодны вы з такім сцвярджэннем даследчыка? Свае меркаванні аргументуйце прыкладамі.