§ 22-1. Цемнавая фаза фотасінтэзу. Значэнне фотасінтэзу. Хемасінтэз

1. Якія працэсы ляжаць у аснове аўтатрофнага харчавання арганізмаў

а) клеткавае дыханне; б) рэплікацыя ДНК; в) хемасінтэз; г) фотасінтэз; д) браджэнне.

2. Ахарактарызуйце працэсы, якія адбываюцца ў цемнавой фазе С3-фотасінтэзу.

3. Што ўяўляе сабой хемасінтэз? Для якіх арганізмаў ён характэрны? Апішыце асноўныя групы хемааўтатрофных арганізмаў па плане: 1) назва групы; 2) месца пражыванне, дзе; 3) спосаб атрымання энергіі; 4) значэнне ў прыродзе і жыцці чалавека.

4*. Параўнайце па розных прыметах працэсы фотасінтэзу і аэробнага дыхання. Вызначыце рысы падабенства і адрозненні.

5*. Чалавек за суткі спажывае прыкладна 430 г кіслароду. Дрэва сярэдняй велічыні паглынае каля 30 кг вуглякіслага газу за год. Колькі дрэў неабходна, каб забяспечыць аднаго чалавека кіслародам на год?

6*. Вядомы расійскі фізіёлаг раслін, даследчык працэсу фотасінтэзу К. А. Цімірязеў пісаў: «Расліна — пасярэднік паміж небам і зямлёй. Яно праўдзівы Праметэй, які выкраў агонь з неба. Выкрадзены ім прамень сонца гарыць і ў мігатлівай лучыне, і ў асляпляльнай іскры электрычнасці. Прамень сонца прыводзіць у рух і жахлівы махавік гіганцкай паравой машыны, і пэндзаль мастака, і пяро паэта». Растлумачце дадзенае выказванне.