§ 22-1. Цемнавая фаза фотасінтэзу. Значэнне фотасінтэзу. Хемасінтэз

У падчас цёмнавой фазы фотасінтэза адбываецца фіксацыя вуглякіслага газу і яго аднаўленне да арганічных рэчываў. Пры гэтым выкарыстоўваюцца АТФ і НАДФ∙Н+Н+, якія ўтварыліся ў светлавой фазе. У большасці раслін і водарасцей  першасным прадуктам фотасінтэзу з'яўляецца трохвугляроднае злучэнне фосфагліцэрынавая кіслата (ФГК). Такі спосаб звязвання СО2 ажыццяўляецца ў строме хларапластаў і называецца С3-шляхам фотасінтэза ці цыклам Кальвіна. Сумарнае ўраўненне фотасінтэза такое:


Ад працэсу фотасінтэза прама ці ўскосна залежаць усе жывыя арганізмы Зямлі.

У аснове аўтатрофнага жыўлення некаторых бактэрый ляжыць хемасінтэз, падчас якога для ўтварэння арганічных злучэнняў выкарыстоўваецца энергія, што выдзяляецца пры акісленні неарганічных рэчываў. Хемасінтэзіруючыя арганізмы адыгрываюць важную ролю ў біясферным кругавароце рэчываў.