§ 21-1. Браджэнне
1. Што такое браджэнне? Ці можа яно адбывацца ў клетках аэробных арганізмаў? 2. Як працякае працэс малочнакіслага браджэння? Спіртавога? Назавіце канчатковыя прадукты гэтых відаў браджэння. Колькі малекул АТФ сінтэзуецца ў ходзе браджэння пры расшчапленні адной малекулы глюкозы? 3. Якія віды браджэння, акрамя малочнакіслага і спіртавога, вам вядомы? Да ўтварэння якіх прадуктаў прыводзяць гэтыя віды браджэння? 4. Ахарактарызуйце практычнае значэнне розных відаў браджэння. 5. Чаму пры браджэнні вызваляецца менш энергіі, чым пры клетачным дыханні? 6*. У чым заключаецца падабенства браджэння і клетачнага дыхання? Чым браджэнне адрозніваецца ад клетачнага дыхання? 7*. Вызначыце масу глюкозы, расшчэпленай малочнакіслымі бактэрыямі, калі імі было створана 135 г малочнай кіслаты. Якая максімальная колькасць АТФ (моль) магла сінтэзавацца ў клетках малочнакіслых бактэрый? |