§ 21. Клетачнае дыханне

1. Клетачнае дыханне належыць да працэсаў катабалізму ці анабалізму? Чаму?

2. Што ўяўляе сабой працэс клетачнага дыхання? Пералічыце этапы клетачнага дыхання. Якія з іх суправаджаюцца сінтэзам АТФ? Якая колькасць АТФ (у разліку на 1 малекулу глюкозы) можа ўтварыцца ў ходзе кожнага этапу?

3. Дзе адбываецца гліколіз? Якія рэчывы неабходны для яго працякання? Якія канчатковыя прадукты пры гэтым утвараюцца?

4. Дзе ажыццяўляецца кіслародны этап клетачнага дыхання? Якія рэчывы ўступаюць у гэты этап? Якія працэсы адбываюцца ў ходзе кіслароднага этапу? Якія прадукты ўтвараюцца?

5*. У падрыхтоўчы этап клетачнага дыхання ўступае 81 г глікагену. Якая максімальная колькасць АТФ (моль) можа сінтэзавацца ў выніку наступнага гліколізу? Разлік вядзіце па сумарным энергетычным выхадзе. Колькі АТФ можа ўтварыцца далей у ходзе кіслароднага этапу?

6*. Даўжыня мітахондрый вагаецца ад 1 да 60 мкм, а шырыня — у межах 0,25—1 мкм. Чаму пры гэткіх значных адрозненнях у даўжыні мітахондрый іх шырыня адносна невялікая і параўнальна пастаянная?