§ 17. Простае бінарнае дзяленне. Мітоз. Амітоз

1. Якія спосабы дзялення характэрныя для клетак пракарыёт? Для эўкарыятычных клетак?

Амітоз, мітоз, меёз, простае дзяленне папалам.

2. Што такое мітоз? Ахарактарызуйце фазы мітозу.

3. У сувязі з чым даччыныя клеткі, утвораныя ў выніку мітозу, атрымліваюць аднолькавую спадчынную інфармацыю? У чым заключаецца біялагічнае значэнне мітозу?

4. Устанавіце адпаведнасць паміж саматычнымі клеткамі чалавека, якія знаходзяцца ў розных перыядах інтэрфазы і мітозу, і колькасцю храмасом і храматыд у гэтых клетках.

1) G1-перыяд
2) G2-перыяд
3) Прафаза
4) Метафаза
5) Каля кожнага полюса клеткі ў канцы анафазы
6) У кожнай даччынай клетцы ў канце тэлафазы

а) 23 храмасомы, 23 храматыды

б) 23 храмасомы, 46 храматыд

в) 46 храмасом, 46 храматыд

г) 46 храмасом, 92 храматыды

5*. У чым заключаюцца адрозненні паміж мітозам і амітозам? Як вы думаеце, чаму мітоз называюць непрамым дзяленнем клеткі, а амітоз — прамым? 

6*. У ядры клеткі, якая не дзеліцца, спадчынны матэрыял (ДНК) знаходзіцца ў выгля­дзе аморфнага разасяроджанага рэчыва — храмаціну. Перад дзяленнем храмацін спіралізуецца і ўтварае кампактныя структуры — храмасомы, а пасля дзялення вяртаецца ў зыходны стан. Для чаго клеткі ажыццяўляюць такія складаныя відазмяненні свайго спадчыннага матэрыялу?