§ 13. Аднамембранныя арганоіды

1. Да якой групы арганоідаў належаць лізасомы, вакуолі, эндаплазматычная сетка і комплекс Гольджы?

Аднамембранныя, двухмембранныя, немембранныя.

2. Што ўяўляе сабой эндаплазматычная сетка? Якія існуюць віды ЭПС? Назавіце іх функцыі.

3. Ахарактарызуйце будову комплексу Гольджы. Якія функцыі ён выконвае?

4. Як фарміруюцца лізасомы? Што яны змяшчаюць? Што такое гетэрафагія, аўтафагія і аўтоліз?

5. Як утвараюцца вакуолі раслінных клетак? Якія рэчывы могуць уваходзіць у састаў клетачнага соку? Якія функцыі вакуоляў у клетках раслін?

6. Для якіх арганізмаў характэрныя скарачальныя вакуолі? У чым заключаецца іх роля?

7*. Дакажыце справядлівасць сцверджання: «Аднамембранныя арганоіды клеткі ўзаема­звязаны і ўтвараюць адзіную мембранную сістэму, кожны кампанент якой спецыялізаваны на выкананні пэўных функцый».

8*. Устаноўлена, што да малекул многіх рэчываў, якія падлягаюць вывядзенню з клеткі, у комплексе Гольджы «прышываюцца» пэўныя аліга- або поліцукрыды, прычым да розных рэчываў — розныя вугляводныя кампаненты. У такім мадыфікаваным выглядзе рэчывы і выводзяцца ў пазаклетачнае асяроддзе. Як вы думаеце, для чаго гэта трэба?