§ 11. Паверхневы апарат клеткі

1. З якіх хімічных злучэнняў складаецца цытаплазматычная мембрана? Ці можна ўбачыць плазмалему ў светлавы мікраскоп? Якая будова плазмалемы?

2. Пералічыце і растлумачце асноўныя функцыі плазмалемы.

3. Якімі спосабамі можа ажыццяўляцца транспарт рэчываў праз цытаплазматычную мембрану?

4. Два растворы глюкозы падзелены мембранай, якая не прапускае малекулы глюкозы, але прапускае ваду. Канцэнтрацыя глюкозы ў першым растворы — 1 %, у другім — 0,1 %. Што адбываецца з малекуламі вады? Як называецца гэта з’ява?

5. Чым адрозніваюцца працэсы фагацытозу і пінацытозу? У чым праяўляецца падабенства гэтых працэсаў?

6. Якія функцыі і асаблівасці саставу надмембраннага комплексу ў клетак розных арганізмаў?

7*. Параўнайце розныя тыпы транспарту рэчываў у клетку. Вызначыце рысы іх падабенства і адрозненні.

8*. Якія функцыі не змагла б выконваць цытаплазматычная мембрана, калі б у яе састаў не ўваходзілі бялкі? Адказ абгрунтуйце.

9*. У склад плазмалемы клетак жывёл уваходзіць шмат халестэрыну, а ўнутраныя мембраны (мембраны ядра і арганоідаў) яго практычна не змяшчаюць. Як вы думаеце, з чым гэта звязана?