§ 35. Генетыка пола

1. Які набор палавых храмасом характэрны для саматычных клетак мужчыны? Жанчыны? Пеўня? Курыцы?

ZZ, ZW, WW, XX, XY, YY.

2. Чаму ў большасці раздзельнаполых жывёл з’яўляецца прыкладна аднолькавая колькасць нашчадкаў мужчынскага і жаночага пола?

3. Яйцаклетка кошкі змяшчае 18 аўтасом. Якой колькасцю храмасом прадстаўлены карыятып кошкі?

4. Як называюцца прыметы, якія кантралююцца генамі, размешчанымі ў палавых храмасомах? Якія асаблівасці наследавання гэтых прымет?

5. Якім чынам па выніках скрыжаванняў можна вызначыць, што доследная прымета счэплена з полам?

6. Дакажыце, што генатып жывога арганізма ўяўляе сабой цэласную сістэму.

7*. Дальтанізм — рэцэсіўная прымета, счэпленая з Х-храмасомай. У сям’і, дзе маці валодае нармальным колераадчуваннем, нарадзілася дачка-дальтонік. Вызначыце генатыпы бацькоў. Якая верагоднасць нараджэння ў іх здаровага сына?

8*. У палярнай савы апераныя  ногі дамінуюць над голымі. Гэта прымета кантралюецца аўтасомнымі генамі. Доўгія кіпцюры – дамінантная прымета, якая вызначаецца генам, лакалізаваным у Z-храмасоме. Самку з аперанымі нагамі скрыжавалі з самцом, які мае доўгія кіпцюры і апераныя ногі. У выніку атрымалі патомства з розным спалучэннем усіх фенатыпічных прымет. Якая верагоднасць (%) з’яўлення сярод патомства самца з голымі нагамі і кароткімі кіпцюрамі?