*§ 56. Паводзіны чалавека
1. Якія асаблівасці патрэбнасцей чалавека ў параўнанні з патрэбнасцямі іншых прадстаўнікоў царства Жывёлы? 2. Якія ўзроўні патрэбнасцей чалавека вылучыў А. Маслоў? У якой паслядоўнасці звычайна адбываецца задавальненне патрэбнасцей чалавека? 3. Што ўяўляе сабой сацыяльнае асяроддзе? 4. Якія фактары вызначаюць паводзіны чалавека ў грамадстве? 5*. Якія станоўчыя якасці і недахопы віртуальных зносін? На аснове асабістага вопыту і вопыту іншых людзей прывядзіце прыклады, якія дэманструюць станоўчыя і адмоўныя бакі віртуальных зносін. 6*. Як вы думаеце, у якіх выпадках патрэбнасці больш высокіх узроўняў (паводле іерархіі патрэбнасцей чалавека, прапанаванай А. Маслоў) могуць задавальняцца нават пры нездаволеных фізіялагічных патрэбнасцях? Прывядзіце адпаведныя прыклады. |