Лабараторная работа № 2 Вымярэнне паскарэння свабоднага падзення з дапамогай матэматычнага маятніка

Мэта работы: вымярэнне паскарэння свабоднага падзення з выкарыстаннем формулы Гюйгенса для разліку перыяду ваганняў матэматычнага маятніка.

Прыборы і прыналежнасці: матэматычны маятнік, штатыў з заціс­качкай, метровая лінейка з міліметровымі дзяленнямі, секундамер або гадзіннік з секунднай стрэлкай.

Разліковая формула

Парадак выканання работы

1. Пастаўце штатыў на край стала так, каб заціскачка штатыва выступала за край стала (мал. 235), і зацісніце ў ёй свабодны канец ніткі даўжынёй не менш за 1 м. Вымерайце даўжыню маятніка 3—5 разоў. Вылічыце сярэдняе значэнне 〈l〉. Вынікі вымярэнняў і вылічэнняў занясіце ў табліцу.

2. Адвядзіце шарык убок на 5 ÷ 10 см і адпусціце яго.

3. Вымерайце 3—5 разоў час 10 ваганняў маятніка і вылічыце сярэдняе значэнне 〈t〉. Вынікі вымярэнняў і вылічэнняў занясіце ў табліцу.

4. Вылічыце сярэднюю абсалютную хібнасць вымярэння часу 〈Dt〉. Вынікі вылічэнняў занясіце ў табліцу.

5. Вылічыце сярэдняе значэнне паскарэння свабоднага падзення. Вынікі вылічэнняў занясіце ў табліцу.

6. Вызначыце адносную хібнасць вымярэння паскарэння свабоднага падзення і запішыце вынік вымярэння ў табліцу.

Табліца вымярэнняў і вылічэнняў

№ доследу

l, м

t, c

n

Δt, c

3—5 доследаў

 

 

 

 

 

 

Сярэдняе

 

 

 

 

 

Кантрольныя пытанні

1. Ці аднолькавае паскарэнне свабоднага падзення на полюсе Зямлі і на яе экватары? Адказ абгрунтуйце.

2. Ці можна вымераць паскарэнне свабоднага падзення з дапамогай матэматычнага маятніка ва ўмовах бязважкасці? Адказ абгрунтуйце.

Вывады

Суперзаданне

Матэматычны маятнік адхілілі на невялікі вугал і адпусцілі без штуршка. Праз прамежак часу t1 ён апынецца ў становішчы раўнавагі. У другім выпадку яго паднялі да пункта падвешвання і адпусцілі (без штуршка). Праз прамежак часу t2 ён таксама апынецца ў становішчы раўнавагі. Параўнайце прамежкі часу t1 і t2 руху шарыка. Адказ абгрунтуйце.