Лабараторная работа № 2 Вымярэнне паскарэння свабоднага падзення з дапамогай матэматычнага маятніка
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Фізіка. 11 клас |
Падручнік: | Лабараторная работа № 2 Вымярэнне паскарэння свабоднага падзення з дапамогай матэматычнага маятніка |
Надрукаваны: | Гость |
Дата: | Субота 26 Красавік 2025 |
Мэта работы: вымярэнне паскарэння свабоднага падзення з выкарыстаннем формулы Гюйгенса для разліку перыяду ваганняў матэматычнага маятніка.
Прыборы і прыналежнасці: матэматычны маятнік, штатыў з заціскачкай, метровая лінейка з міліметровымі дзяленнямі, секундамер або гадзіннік з секунднай стрэлкай.
Разліковая формула
Парадак выканання работы
1. Пастаўце штатыў на край стала так, каб заціскачка штатыва выступала за край стала (мал. 235), і зацісніце ў ёй свабодны канец ніткі даўжынёй не менш за 1 м. Вымерайце даўжыню маятніка 3—5 разоў. Вылічыце сярэдняе значэнне 〈l〉. Вынікі вымярэнняў і вылічэнняў занясіце ў табліцу.
2. Адвядзіце шарык убок на 5 ÷ 10 см і адпусціце яго.
3. Вымерайце 3—5 разоў час 10 ваганняў маятніка і вылічыце сярэдняе значэнне 〈t〉. Вынікі вымярэнняў і вылічэнняў занясіце ў табліцу.
4. Вылічыце сярэднюю абсалютную хібнасць вымярэння часу 〈Dt〉. Вынікі вылічэнняў занясіце ў табліцу.
5. Вылічыце сярэдняе значэнне паскарэння свабоднага падзення. Вынікі вылічэнняў занясіце ў табліцу.
6. Вызначыце адносную хібнасць вымярэння паскарэння свабоднага падзення і запішыце вынік вымярэння ў табліцу.
Табліца вымярэнняў і вылічэнняў
№ доследу |
l, м |
t, c |
n |
|
Δt, c |
|
3—5 доследаў |
|
|
|
|
|
|
Сярэдняе |
|
|
|
|
|
Кантрольныя пытанні
1. Ці аднолькавае паскарэнне свабоднага падзення на полюсе Зямлі і на яе экватары? Адказ абгрунтуйце.
2. Ці можна вымераць паскарэнне свабоднага падзення з дапамогай матэматычнага маятніка ва ўмовах бязважкасці? Адказ абгрунтуйце.
Вывады
Суперзаданне
Матэматычны маятнік адхілілі на невялікі вугал і адпусцілі без штуршка. Праз прамежак часу t1 ён апынецца ў становішчы раўнавагі. У другім выпадку яго паднялі да пункта падвешвання і адпусцілі (без штуршка). Праз прамежак часу t2 ён таксама апынецца ў становішчы раўнавагі. Параўнайце прамежкі часу t1 і t2 руху шарыка. Адказ абгрунтуйце.