Лабараторная работа № 1 Вывучэнне ваганняў грузу на нітцы

Мэта работы: даследаванне залежнасці характарыстык ніцяных маятнікаў ад даўжыні ніткі, масы грузаў, амплітуды ваганняў.

Прыборы і прыналежнасці: два ніцяныя маятнікі з падвесамі для іх (шарыкі рознай масы), штатыў з заціскачкай, метровая лінейка з міліметровымі дзяленнямі, секундамер або гадзіннік з секунднай стрэлкай, вагі, разнавагі.

Разліковая формула

.

Порядок выполнения работы

Парадак выканання работы

1. Пастаўце штатыў на край стала так, каб заціскачка штатыва выступала за край стала (мал. 235).

2. Замацуйце ў заціскачцы штатыва падвес для маятніка і зацісніце ў ёй свабодны канец ніткі даўжынёй не менш за 1 м. Адвядзіце шарык убок і адпусціце яго: маятнік пачне вагацца.

3. Даследуйце, ці залежыць перыяд ваганняў матэматычнага маятніка ад амплітуды. Для гэтага адвядзіце шарык уздоўж стала ўбок на адлегласць ~10 см і асцярожна адпусціце яго, імкнучыся пазбягаць бакавых штуршкоў. Вымерайце час 10 поўных ваганняў маят­ніка. Вызначыце перыяд ваганняў. Паўта­рыце вымярэнні яшчэ не менш за 4 разы, вынікі занясіце ў табліцу. Вызначыце перыяд ваганняў гэтага ж маятніка, адхі­ляю­чы шарык на 20 см і 30 см. Вынікі вымя­рэнняў занясіце ў табліцу. Па выніках вы­мя­рэнняў зрабіце вывад: ці залежыць перыяд ваганняў матэматычнага маятніка ад амплітуды ва­ганняў T(A).

4. Вазьміце другі маятнік той жа даўжыні, але з шарыкам іншай масы. Паўтараючы працэдуру, апісаную ў папярэднім пункце, вызначыце перыяд ваганняў маятніка з новым шарыкам. Параўнайце яго з перыядам, знойдзеным у папярэднім пункце, і зрабіце вывад: ці залежыць перыяд ваганняў ад масы шарыка T(m).

5. Змяніце даўжыню маятніка, узяўшы яе роўнай 75 см і 50 см, і зноў вызначыце перыяд ваганняў маятніка, таксама як апісана ў пункце 3. Па выніках вымярэнняў зрабіце вывад: ці залежыць перыяд ваганняў маятніка ад яго даўжыні T(l).

Табліца вымярэнняў і вылічэнняў

№ доследу

m, кг

n

l, м

Δl

t, c

Δt, c

T, c

Не менш за 4 доследы

 

 

 

 

 

 

Сярэдняе значэнне

 

 

 

 

 

 

Кантрольныя пытаннi

1. Якую даўжыню мае матэматычны маятнік, перыяд ваганняў якога 1 с?

2. Як зменіцца перыяд ваганняў маятніка, калі масу шарыка па­вялічыць у 2 разы, а даўжыню ніткі маятніка паменшыць у 4 разы?

Вывады

Суперзаданне

Зрабіце матэматычны маятнік даўжынёй, разлічанай у кантрольным пытанні № 1. Эксперыментальна вызначыце перыяд яго ваганняў. Вынік прааналізуйце і зрабіце вывад.