Лабараторная работа № 1 Вывучэнне ваганняў грузу на нітцы
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Фізіка. 11 клас |
Книга: | Лабараторная работа № 1 Вывучэнне ваганняў грузу на нітцы |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Воскресенье, 27 Апрель 2025, 01:12 |
Мэта работы: даследаванне залежнасці характарыстык ніцяных маятнікаў ад даўжыні ніткі, масы грузаў, амплітуды ваганняў.
Прыборы і прыналежнасці: два ніцяныя маятнікі з падвесамі для іх (шарыкі рознай масы), штатыў з заціскачкай, метровая лінейка з міліметровымі дзяленнямі, секундамер або гадзіннік з секунднай стрэлкай, вагі, разнавагі.
Разліковая формула
.
Порядок выполнения работы
Парадак выканання работы
1. Пастаўце штатыў на край стала так, каб заціскачка штатыва выступала за край стала (мал. 235).
2. Замацуйце ў заціскачцы штатыва падвес для маятніка і зацісніце ў ёй свабодны канец ніткі даўжынёй не менш за 1 м. Адвядзіце шарык убок і адпусціце яго: маятнік пачне вагацца.
3. Даследуйце, ці залежыць перыяд ваганняў матэматычнага маятніка ад амплітуды. Для гэтага адвядзіце шарык уздоўж стала ўбок на адлегласць ~10 см і асцярожна адпусціце яго, імкнучыся пазбягаць бакавых штуршкоў. Вымерайце час 10 поўных ваганняў маятніка. Вызначыце перыяд ваганняў. Паўтарыце вымярэнні яшчэ не менш за 4 разы, вынікі занясіце ў табліцу. Вызначыце перыяд ваганняў гэтага ж маятніка, адхіляючы шарык на 20 см і 30 см. Вынікі вымярэнняў занясіце ў табліцу. Па выніках вымярэнняў зрабіце вывад: ці залежыць перыяд ваганняў матэматычнага маятніка ад амплітуды ваганняў T(A).
4. Вазьміце другі маятнік той жа даўжыні, але з шарыкам іншай масы. Паўтараючы працэдуру, апісаную ў папярэднім пункце, вызначыце перыяд ваганняў маятніка з новым шарыкам. Параўнайце яго з перыядам, знойдзеным у папярэднім пункце, і зрабіце вывад: ці залежыць перыяд ваганняў ад масы шарыка T(m).
5. Змяніце даўжыню маятніка, узяўшы яе роўнай 75 см і 50 см, і зноў вызначыце перыяд ваганняў маятніка, таксама як апісана ў пункце 3. Па выніках вымярэнняў зрабіце вывад: ці залежыць перыяд ваганняў маятніка ад яго даўжыні T(l).
Табліца вымярэнняў і вылічэнняў
№ доследу |
m, кг |
n |
l, м |
Δl,м |
t, c |
Δt, c |
T, c |
Не менш за 4 доследы |
|
|
|
|
|
|
|
Сярэдняе значэнне |
|
|
|
|
|
|
|
Кантрольныя пытаннi
1. Якую даўжыню мае матэматычны маятнік, перыяд ваганняў якога 1 с?
2. Як зменіцца перыяд ваганняў маятніка, калі масу шарыка павялічыць у 2 разы, а даўжыню ніткі маятніка паменшыць у 4 разы?
Вывады
Суперзаданне
Зрабіце матэматычны маятнік даўжынёй, разлічанай у кантрольным пытанні № 1. Эксперыментальна вызначыце перыяд яго ваганняў. Вынік прааналізуйце і зрабіце вывад.