Самае важнае ў раздзеле 6

Заданні для самастойных даследаванняў

1. Падрыхтуйце інтэрактыўную прэзентацыю (флаер, плакат, рэферат) аб дзейнасці выдатных фізікаў (Томсан, Бор, Басаў, Прохараў, Таўнс).
2. Падрыхтуйце рэфераты на тэмы: «Прымяненне лазераў: у прамысловасці (зварка, рэзанне, свідраванне), у медыцыне (хірургія, афтальмалогія, тэрапія), галаграфіі, тэрмаядзерным сінтэзе, хіміі, біялогіі, сувязі (кабельнай, тэлевізійнай, тэлефоннай), тэхніцы, лакацыі».