Самае важнае ў раздзеле 6

Да ліку першых мадэляў атамаў адносяцца мадэль атама Томсана і ядзерная (планетарная) мадэль атама Рэзерфарда.

Пастулаты Бора
I пастулат Бора (пастулат стацыянарных станаў):
атам можа знаходзіцца ў асобых стацыянарных квантавых станах, кожнаму з якіх адпавядае пэўная энергія. У стацыянарным стане атам не выпраменьвае.
II пастулат Бора (правіла частот):
атам можа пераходзіць з аднаго стацыянарнага стану ў іншы. Пры гэтым пераходзе можа выпускацца ці паглынацца квант электрамагнітнай энергіі, частата якога вызначаецца рознасцю энергій атама ў дадзеных станах:

                  

дзе — частата паглынутага ці выпушчанага кванта выпраменьвання,  E subscript k comma space E subscript n — энергія атама ў k-м і n-м стацыянарным стане, h — постоянная Планка.

Умова квантавання арбіт у атаме:

дзе n equals 1 comma space 2 comma 3 comma space..., — нумар арбіты,  me— маса электрона, vn —  модуль скорасці электрона на n-й арбіце,  r— радыус n-й арбіты, h —  пастаянная Планка

Пераходы, якія адбываюцца пад дзеяннем знешняга электрамагнітнага выпраменьвання, называюцца індуцыраванымі або вымушанымі.

Стан рэчыва, пры якім для некаторай пары ўзроўняў заселенасць верхняга большая, чым ніжняга, атрымаў назву стану з інверснай заселенасцю.

Асяроддзе з інверснай заселенасцю ўзроўняў энергіі — актыўнае асяроддзе.

Працэс пераводу атамаў з асноўнага стану ва ўзбуджаны называюць напампоўкай.

Прынцып работы лазераў заключаецца ў выкарыстанні вымушаных выпраменьваючых пераходаў у сістэмах з інверсіяй заселенасці для генерацыі кагерэнтных светлавых хваль.

Асноўныя характарыстыкі лазернага выпраменьвання: кагерэнтнасць, малая разыходнасць (вузкая накіраванасць), монахраматычнасць, магчымасць атрымліваць звышкароткія імпульсы, вялікая магутнасць выпраменьвання.