§ 15. Інтэрферэнцыя святла

Практыкаванне 11

1. Што будзе назірацца ў некаторым пункце прасторы ў выніку інтэр­ферэнцыі дзвюх кагерэнтных хваль даўжынёй хвалі  λ=400 нм аптычная рознасць ходу якіх δ=2,25 мкм?

2. Колькі даўжынь хваль N монахраматычнага выпраменьвання частатой ν=800 МГц  змяшчаецца на адрэзку даўжынёй l = 2,0 м?
3. Экран MN асветлены кагерэнтнымі монахраматычнымі крыніцамі S1 і S2 (гл. мал. 92), перыяд ваганняў якіх T. Узмацненне ці паслабленне святла будзе назірацца ў пункце P, калі ад крыніцы S2 святло ў яго прыходзіць пазней на прамежак часу τ=2,5T чым ад крыніцы S1?
4. Дзве кагерэнтныя хвалі, даўжыні хваль якіх λ=404 нм, прыходзяць у адзін пункт на экране. Што будзе назірацца ў гэтым пункце (узмацненне ці паслабленне святла), калі аптычная рознасць ходу роўна δ=17,17 мкм?
5. Дзве кагерэнтныя крыніцы белага святла Sі S2 асвятляюць экран MN, плоскасць якога паралельна адрэзку  S1S2 (мал. 92-1). Дакажыце, што ў пункце O будзе максімум асветленасці, калі S1O=S2O.

6. Ва ўстаноўцы Юнга адлегласць паміж шчылінамі d=1,5 см, экран размешчаны на адлегласці l=2,0 м ад шчылін. Шчыліны асвятляюцца монахраматычнай крыніцай, даўжыня хвалі якой λ=687 нм. Вызначыце адлегласць Δx паміж інтэрферэнцыйнымі палосамі на экране.
7. На экран А ад кропкавай крыніцы, якая знаходзіцца на вялікай адлегласці ад яго, падае святло. У экране ёсць дзве паралельныя шчыліны на адлегласці d equals 1 comma 0 times 10 to the power of negative 4 end exponent space straight м адна ад адной. На экране В, размешчаным на адлегласці l=1,0 паралельна экрану А, адлегласці паміж інтэрферэнцыйнымі палосамі increment x equals 5 comma 6 times 10 to the power of negative 3 end exponent space straight м. Вызначыце даўжыню хвалі выпраменьвання