§ 15. Інтэрферэнцыя святла

Пытаннi да параграфу

1. Што такое кагерэнтнасць? Якія хвалі называюцца кагерэнтнымі?
2. Што называюць інтэрферэнцыяй хваль? Пры якіх умовах адбываецца гэта з’ява?
3. Што называюць рознасцю ходу хваль? Аптычнай рознасцю ходу хваль?
4. Запішыце ўмовы ўтварэння інтэрферэнцыйных максімумаў і мінімумаў. Якой павінна быць аптычная рознасць ходу дзвюх хваль, каб іх інтэрферэнцыя прыводзіла да паслаблення (узмацнення) выніковага сігналу?
5. Чаму не ўзнікае інтэрферэнцыйная карціна ад святла дзвюх фар аўта­мабіля?
6. Калі дзве хвалі інтэрферыруюць адна з адной, то ці ўплывае адна хваля на распаўсюджванне другой?
7. Чаму мыльная бурбалка на сонцы пераліваецца ўсімі колерамі вясёлкі?
8. Чаму ў тонкім слоі бензіну, які плавае на паверхні вады, узнікаюць вясёлкавыя палосы?
9. Чаму інтэрферэнцыйныя афарбоўка аднаго і таго ж месца паверхні мыльнай бурбалкі бесперапынна змяняецца?
10. Пры інтэрферэнцыі дзвюх хваль ці ўплывае адна хваля на напрамак распаўсюджвання другой?