§ 8. Вымушаныя электрамагнітныя ваганні. Пераменны электрычны ток

Практыкаванне 8

1.У рамцы, якая раўнамерна верціцца ў аднародным магнітным полі, індуцыруецца электрычны ток. Закон змянення сілы току задаецца суадносінай  Вызначыце: а) амплітуднае I0 значэнне сілы току; б) перыяд T і частату ν яго ваганняў; в) значэнне I1 сілы току ў момант часу t = 20 мс.

2. Запішыце закон змянення сілы току I(t) ад часу, зыходзячы з графіка на малюнку 62. Вызначыце сілу току ў момант часу: а) t1 = 5,0 мс; б) t2 = 15,0 мс.

3.  Запішыце закон змянення сілы току I(t) ад часу, зыходзячы з графіка на малюнку 63. Вызначыце сілу току ў момант часу: а) t1 = 0,010 с; б) t1 = 0,025 с.


4.  Запішыце закон змянення зараду на абкладках кандэнсатара ад часу, зыходзячы з графіка на малюнку 64. Вызначыце зарад у момант часу: а) t1 = 1,50 мс; б) t2 = 3,80 мс. Вызначыце амплітуднае I0 значэнне сілы току.


5. У ланцугу пераменнага току напружанне змяняецца па законе  дзе U0 = 200 B,  Вызначыце частату ν пераменнага току. На якое напружанне U павінна быць разлічана ізаляцыя правадоў?

6. Сіла току ў ланцугу пераменнага току змяняецца па законе  дзе I0=3,0 A,  Вызначыце частату ν ваганняў току ў ланцугу.

7. Напружанне на ўчастку электрычнага ланцуга, па якім праходзіць пераменны ток, змяняецца з цягам часу па законе  Вызначыце амплітуднае значэнне напружання U0, калі ў момант часу t equals T over 6 імгненнае значэнне напружання U = 6,0 B.
8. Пабудуйце ў рабочым сшытку на міліметровай паперы па пунктах (праз невялікія інтэрвалы часу) графік залежнасці сілы пераменнага току ад часу па формуле , дзе I0=2,0 А,  ν=3,0 Гц.

9. Напружанне на канцах участка ланцуга, па якім праходзіць пераменны ток, змяняецца па законе . Вызначыце амплітуднае значэнне напружання U0, цыклічную частату ω, частату ν, калі перыяд ваганняў  T=40 мс і ў момант часу t1=T over 6 напружанне  U=20 В.

10. Амплітуднае значэнне напружання пераменнага току U0=200 В частата ν=50 Гц , пачатковая фаза φ0=0. Запішыце закон змянення напружання пераменнага току. Вызначыце напружанне  у момант часу: а) t1=10 мс; б) t2=20 мс; в) t3=30 мс.

11. На лямпачцы напісана P=60 Вт, U=220 В. Запішыце закон змянення сілы пераменнага току I(t), калі частата пераменнага напружання ν=50 Гц..

12.  Напружанне ў ланцугу пераменнага току змяняецца па законе , вызначыце колькасць цеплаты , якая вылучаецца ў кіпяцільніку супраціўленнем R=150 Ом за прамежак часу τ=15 .

13. Плоскі праводзячы віток плошчай S=0,12 м2 раўнамерна верціцца ў аднародным магнітным полі, выконваючы n=5,0 об over straight с вакол восі, размешчанай у плоскасці вітка і перпендыкулярнай да ліній індукцыі. Як змяняецца ЭРС індукцыі ў вітку з цягам часу ℰ(t), калі модуль індукцыі магнітнага поля B=50 мТл і ў пачатковы момант часу плоскасць вітка перпендыкулярна да ліній індукцыі магнітнага поля? Вызначыце амплітуднае значэнне ЭДС ℰ0 у вітку.

14 На малюнку 64-1 паказана перыядычная залежнасць сілы току  I(t) у ланцугу ад часу. Знайдзіце сярэдняе значэнне Iср сілы току ў ланцугу. Чаму роўна дзеючае значэнне Iд сілы току ў ланцугу?  


15. Знайдзіце дзеючае значэнне Iд сілы току ў электрычным ланцугу для выпадкаў а), б), в), паказаных на малюнку 64-2. 


16. Для паказанай на малюнку 64-3 залежнасці сілы току ў ланцугу ад часу знайдзіце: а) максімальнае значэнне сілы току Imax ; б) дзеючае значэнне сілы току Iд