§ 8. Вымушаныя электрамагнітныя ваганні. Пераменны электрычны ток
Калі ў электрычны ланцуг уключыць крыніцу пераменнай ЭРС (аналаг пераменнай сілы ў механічнай вагальнай сістэме), то ў ланцугу могуць узнікнуць вымушаныя электрамагнітныя ваганні, якія не затухаюць з цягам часу. Як атрымаць такія ваганні? Дзе і якім чынам яны выкарыстоўваюцца? |
Магнітны паток Ф аднароднага поля праз плоскую паверхню роўны здабытку модуля індукцыі B магнітнага поля на плошчу паверхні S і косінус вугла α паміж індукцыяй і нармаллю да паверхні
Закон электрамагнітнай індукцыі: ЭРС індукцыі ў контуры роўна скорасці змянення пранізваючага яго магнітнага патоку, узятай з процілеглым знакам
ℰ =
Незатухаючыя электрамагнітныя ваганні знаходзяць шырокае прымяненне ў навуцы і тэхніцы. Для атрымання незатухаючых ваганняў неабходна кампенсаваць страты энергіі ў контуры. Для механічных ваганняў гэта дасягаецца дзеяннем перыядычнай знешняй сілы, у выніку чаго ў сістэме ўзнікаюць вымушаныя ваганні. Аналагічна гэтаму вымушаныя электрамагнітныя ваганні ў вагальным контуры адбываюцца пад дзеяннем знешняй ЭРС, якая перыядычна змяняецца, ці знешняга напружання, якое змяняецца.
Вымушаныя электрамагнітныя ваганні ў электрычным ланцугу называюцца пераменным электрычным токам.
Ток, сіла і напрамак якога перыядычна змяняюцца, называецца пераменным.
Асноўная частка электраэнергіі ў свеце ў наш час
выпрацоўваецца генератарамі пераменнага току, якія ствараюць напружанне, што змяняецца па сінусаідальным законе. Такая ж функцыянальная залежнасць сілы току ад часу дазваляе, у параўнанні з іншымі залежнасцямі, найбольш проста і эканамічна ажыццяўляць перадачу, размеркаванне і выкарыстанне электрычнай энергіі.
Электратэхнічная прылада, прызначаная для пераўтварэння механічнай энергіі ў энергію пераменнага электрычнага току, называецца генератарам пераменнага току.
Прынцып дзеяння індукцыйнага генератара пераменнага току заснаваны на з’яве электрамагнітнай індукцыі.
Няхай праводзячая рамка плошчай S верціцца з вуглавой скорасцю ω вакол восі, размешчанай у яе плоскасці перпендыкулярна да ліній індукцыі аднароднага магнітнага поля індукцыяй (мал. 56).
Пры раўнамерным вярчэнні рамкі вугал a паміж напрамкамі індукцыі магнітнага поля і нармалі да плоскасці рамкі змяняецца з цягам часу па лінейным законе:
α = ωt .
Падставіўшы атрыманы выраз для у формулу для магнітнага патоку , які праходзіць праз паверхню, абмежаваную рамкай, знойдзем залежнасць гэтага патоку ад часу
Паколькі магнітны паток, што пранізвае рамку, змяняецца з цягам часу (гл. мал. 56), то ў ёй згодна з законам Фарадэя індуцыруецца ЭРС індукцыі ℰ = . Знойдзем адносіну пры даволі малых значэннях. Для гэтага запішам:
Паколькі , то i .
Канчаткова:
Адкуль .
Значыць, ℰ(t) = .
У гэтым выпадку ЭРС індукцыі змяняецца па сінусаідальным законе (мал. 57):
|
(1) |
дзе ℰ=— амплітуднае (максімальнае) значэнне ЭРС.
Пры падключэнні да вывадаў рамкі прылады, якая спажывае энергію (напрыклад, нагрузкі з даволі вялікім супраціўленнем R >> r (r — супраціўленне рамкі)), па ёй будзе праходзіць пераменны электрычны ток (мал. 58).
Па законе Ома для поўнага ланцуга імгненная сіла току прама прапарцыянальна ЭРС (гл. § 26 Фізіка, 10):
(2) |
дзе — максімальнае значэнне сілы току.
Нягледзячы на пастаяннае змяненне току ў электрычным ланцугу, у любы момант часу можна лічыць, што характарыстыкі ланцуга (напружанне, зарад і г. д.) адпавядаюць стацыянарнаму рэжыму пры дадзеным імгненным значэнні сілы току. Гэта магчыма, калі перыяд ваганняў электрамагнітнага поля значна перавышае час распаўсюджвання поля праз сістэму памерам l (квазістацыянарнае прыбліжэнне). Таму электрамагнітнае поле ў гэтых умовах будзе вызначацца імгненнымі значэннямі зарадаў і токаў у сістэме, і для іх справядлівыя законы, устаноўленыя для пастаяннага току.
Аналізуючы выразы (1) і (2), можам зрабіць выснову, што ў ланцугу, які змяшчае, акрамя рамкі, толькі супраціўленне R, ваганні напружання і сілы току супадаюць па фазе, адначасова дасягаючы максімумаў і мінімумаў.
У агульным выпадку (напрыклад, пры наяўнасці ў ланцугу кандэнсатара і (ці) шпулі індуктыўнасці) ваганні сілы току ў ланцугу і напружання на кандэнсатары ці шпулі індуктыўнасці будуць адбывацца з аднолькавай частатой ν, але не будуць супадаць па фазе:
дзе U0— амплітуднае значэнне напружання на кандэнсатары ці шпулі, Δφ — рознасць (зрух) фаз ваганняў сілы току і напружання.
Падкрэслім, што ток у ланцугу праходзіць у адным напрамку на працягу паўабарота рамкі,а затым змяняе напрамак на процілеглы, які таксама застаецца нязменным на працягу наступнага паўабарота.
Асноўнымі часткамі індукцыйнага генератара пераменнага току з’яўляюцца (мал. 59):
індуктар — пастаянны магніт або электрамагніт, які стварае магнітнае поле;
якар — частка ланцуга, якая верціцца (абмотка), у якой індуцыруецца пераменная ЭРС;
калектар — кантактныя кольцы і кантактныя пласцінкі (шчоткі), якія слізгаюць па іх — прылада, пры дапамозе якой ток здымаецца ці падводзіцца да частак, што верцяцца.
Нерухомая частка генератара называецца статарам, а рухомая — ротарам.
На сучасных гідраэлектрастанцыях падаючая вада верціць вал электрагенератара з частатой 1—2 абароты за секунду. Такім чынам, калі б якар генератара меў толькі адну рамку (абмотку), то атрымліваўся б пераменны ток частатой 1—2 Гц.
Таму для атрымання пераменнага току прамысловай частаты 50 Гц якар павінен утрымліваць некалькі абмотак, якія дазваляюць павялічваць частату выпрацоўваемага току да неабходнай велічыні.
Магутныя генератары выпрацоўваюць напружанне 15—20 кВ і маюць ККДз 97—98 %.
Разгледзім новыя заканамернасці, якія ўзнікаюць пры падключэнні электрычных ланцугоў да крыніцы пераменнага току.
Няхай крыніца току стварае пераменнае напружанне, якое гарманічна змяняецца:
(3) |
Згодна з законам Ома сіла току на ўчастку ланцугу, які змяшчае рэзістар супраціўленнем R (мал. 60), падключаны да гэтай крыніцы, змяняецца з цягам часу таксама па сінусаідальным законе:
(4) |
где .
Максімальныя велічыні напружання U0 і сілы току I0 называюцца, адпаведна, амплітуднымі значэннямі напружання і сілы току. Значэнні напружання U(t) і сілы току I(t) у момант часу t называюцца імгненнымі.
Ведаючы імгненныя значэнні U(t) і I(t), можна вылічыць імгненную магутнасць пераменнага току P(t) = U(t) · I(t), якая, у адрозненне ад ланцугоў пастаяннага току, змяняецца з цягам часу.
З улікам (3) і (4) перапішам выраз для імгненнай магутнасці на рэзістары супраціўленнем R у ланцугу пераменнага току ў выглядзе:
Паколькі імгненная магутнасць змяняецца з цягам часу, то карыстацца гэтай велічынёй на практыцы ў якасці характарыстыкі працэсаў, якія праходзяць доўгі час, немагчыма.
Перапішам формулу для імгненнай магутнасці інакш:
Першае складаемае ў атрыманай формуле не залежыць ад часу. Другое складаемае — пераменная складаючая — функцыя косінуса двайнога вугла, яе сярэдняе значэнне за прамежак часу, роўны (або кратны) перыяду ваганняў, роўна нулю у выніку таго, што палову перыяду косінус мае дадатныя значэнні, а другую палову перыяду — такі ж набор адмоўных значэнняў
Таму сярэдняе значэнне магутнасці пераменнага электрычнага току за працяглы (у параўнанні з перыядам ваганняў) прамежак часу можна знайсці па формуле (мал. 61):
. |
Гэты выраз дазваляе ўвесці дзеючыя (эфектыўныя) значэнні сілы току і напружання, якія выкарыстоўваюцца ў якасці асноўных характарыстык пераменнага току.
У якасці асноўных характарыстык пераменнага току выкарыстоўваюцца дзеючыя значэнні сілы току Iдз:
і дзеючыя значэнні напружання Uдз:
Дзеючае (эфектыўнае) значэнне сілы пераменнага току роўна сіле такога пастаяннага току, які, праходзячы ў электрычным ланцугу па рэзістары супраціўленнем R, вылучае за прамежак часу, кратны перыяду ваганняў (τ = nT) , такую ж колькасць цеплаты, што і дадзены пераменны ток (мал. 60).
У ланцугах пераменнага току большасць электравымяральных прылад вымяраюць дзеючыя значэнні току і напружання (мал. 61-1). Так, напрыклад, дзеючым значэннем напружання ў Беларусі ў побытавых сетках пераменнага току з’яўляецца Uдз = 220 В. У выніку гэтага амплітуднае значэнне выкарыстоўваемага напружання . Напружанне Uдз = 220 В — значэнне пастаяннага напружання, якое аказвае такі ж цеплавы эфект, як і пераменнае гарманічнае напружанне з амплітудным значэннем U0=311В..
Такім чынам, выразы для разліку магутнасці, спажываемай рэзістарамі ў ланцугах пастаяннага току, прымяняльныя для пераменнага току, калі выкарыстоўваць у іх дзеючыя значэнні сілы току і напружання:
У ланцугах пераменнага току большасць электравымяральных прыбораў вымяраюць дзеючыя значэнні току і напружання, паколькі менавіта яны маюць практычнае значэнне. Дзеючым значэннем напружання ў Беларусі ў побытавых сетках пераменнага току з’яўляецца Uд = 220 В, пры гэтым амплітуднае значэнне напружання, якое выкарыстоўваецца
У залежнасці ад канструкцыі генератара яго якар можа быць як ротарам, так і статарам. Для атрымання пераменных токаў вялікай магутнасці якар робяць нерухомым, каб канструктыўна спрасціць схему перадачы току ў прамысловую сетку. Акрамя таго, гэта робіць генератар больш надзейным у эксплуатацыі з прычыны памяншэння іскрэння і абгарання шчотак.
Для паравых турбін, ротар якіх верціцца вельмі хутка, выкарыстоўваюць якар з адной абмоткай. У гэтым выпадку частата вярчэння ротара супадае з частатой пераменнага току, г. зн. ротар павінен рабіць ()
Для павелічэння амплітуднага значэння ЭРС (гл. формулу (1)) электрамагнітнай індукцыі індукцыйнага генератара пераменнага току трэба (пры фіксаванай частаце вярчэння якара) або павялічваць індукцыю магнітнага поля, якое пранізвае абмоткі якара, або павялічваць колькасць віткоў яго абмотак. Для павелічэння індукцыі магнітнага поля абмотку індуктара размяшчаюць у стальным сардэчніку, а зазор паміж сардэчнікамі якара і індуктара робяць як мага меншым.