§ 8. Вымушаныя электрамагнітныя ваганні. Пераменны электрычны ток

Пытаннi да параграфу

1. На якой з’яве заснавана работа індукцыйнага генератара пераменнага току?
2. Чаму ў рамцы, якая раўнамерна верціцца ў аднародным магнітным полі, узбуджаецца ЭРС , ад якіх велічынь яна залежыць?
3. Які ток называюць пераменным? Што такое перыяд, частата, фаза пераменнага току?
4. З якіх асноўных частак складаецца індукцыйны генератар пераменнага току? Растлумачце прызначэнне кожнай часткі генератара.
5. Для чаго выкарыстоўваецца генератар пераменнага току?
6. Якое значэнне пераменнага току называюць імгненным? Амплітудным?
7. Што называецца дзеючым значэннем сілы пераменнага току? Напружання?
8. Калі для разліку магутнасці пераменнага току можна карыстацца формулай P = UI?