§ 2. Спружынны і матэматычны маятнікі

Практыкаванне 2

1. Вызначыце перыяд Т і частату  ваганняў грузу масай m = 200 г, падвешанага на спружыне жорсткасцю 

2.Вызначыце даўжыню l матэматычнага маятніка каля паверхні Зямлі, калі частата яго ваганняў  = 1,0 Гц.

3. Вызначыце жорсткасць k спружыны маят­ніка масай m = 400 г, які выконвае ваганні, паказаныя на малюнку 18.


4.Груз, падвешаны да спружыны, выклікае яе падаўжэнне на велічыню Δl. Вызначыце Δl.спружыны, калі цыклічная частата вертыкальных ваганняў такой сістэмы  
5.Два целы з аднолькавымі масамі падвешаны да дзвюх аднолькавых спружын. Целы зрушваюць уніз: адно на адлегласць x1 = 10 см, другое — на х2 = 20 см ад становішча раўнавагі, затым адначасова адпускаюць. Якое з іх першым пройдзе становішча раўнавагі?

6.Адзін матэматычны маятнік выканаў за некаторы час N1 = 20 ваганняў, а другі за той жа час выканаў N2= 16 ваганняў. Вызначыце даўжыню l2 другога маятніка, калі вядома, што рознасць даўжынь маятнікаў Δl= 10 см.

7.Перыяд малых ваганняў матэматычнага маятніка на паверхні Зямлі роўны Т = 0,80 с. Якім будзе перыяд Т1 яго ваганняў каля паверхні Марса, калі паскарэнне свабоднага падзення gм = 0,37gз?

8.Вызначыце даўжыню l секунднага маятніка, усталяванага ў Мінску, дзе паскарэнне свабоднага падзення   Знайдзіце адносную хібнасць разліку, у якім паскарэнне свабоднага падзення было б прынята роўным 

9.Вызначыце даўжыню l матэматычнага маятніка, які выконвае ваганні, паказаныя на малюнку 18-1.

10.На спружыне вагаецца груз з частатой = 0,620 Гц. Калі да яго прымацавалі дадатковы груз масай , частата ваганняў стала 1 = 480 Гц. Знайдзіце масу  m пачатковага грузу. 

11.Цела масай m падвешана на спружыне жорсткасцю k . Спружыну разрэзалі напалам і прымацавалі да яе адной паловы тое ж цела. У колькі разоў n змянілася частата ваганняў гэтага цела??

12.Дзве бязважкія спружыны жорсткасцямі  і  злучаны адзін раз паслядоўна, другі — паралельна. У колькі разоў n будуць адрознівацца перыяды ваганняў грузу на такіх спружынах?