§ 32-2. Утварэнне форм ступеней параўнання якасных прыслоўяў. Марфалагічная норма: адрозненне вышэйшай ступені параўнання прыслоўя ад вышэйшай ступені параўнання прыметніка

Практыкаванне 335-10

Прачытайце сказы. Вызначце, якімі часцінамі мовы і членамі сказа з’яўляюцца выдзеленыя словы. Знайдзіце памылкі ва ўжыванні форм слоў, запішыце выпраўленыя сказы.

1. Ідзе Васіль далей па лесе, а на душы ў яго становіцца ўсё цяжэй і цяжэй. 2. Сонца ярчэйшае за Месяц. 3. Рака ў дзяцінстве была шырэй і глыбей. 4. Рака Днепр даўжэй за Прыпяцьм. 5. Нашы вёскі былі намнога прыгажэйшымі, калі жылі тут людзі. 6. Дзяўчынка ўжо супакоілася і значна смялей паглядала на настаўніка. 7. Дужэйшы быў Рыгор за ўсіх у вёсцы, таму ніхто і не мог з ім справіцца. 8. Чым бліжэй падыходзіла рака да агародаў, тым шырэй станавіліся яе берагі. 9. Прыгажэйшай за Гэлю не было нікога ў наваколлі.