Печатать книгуПечатать книгу

§ 32-2. Утварэнне форм ступеней параўнання якасных прыслоўяў. Марфалагічная норма: адрозненне вышэйшай ступені параўнання прыслоўя ад вышэйшай ступені параўнання прыметніка

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Книга: § 32-2. Утварэнне форм ступеней параўнання якасных прыслоўяў. Марфалагічная норма: адрозненне вышэйшай ступені параўнання прыслоўя ад вышэйшай ступені параўнання прыметніка
Напечатано:: Гость
Дата: Четверг, 2 Май 2024, 20:00

Практыкаванне 335-6

Раскажыце з апорай на табліцу, як утвараюцца формы ступеней параўнання якасных прыслоўяў.

Ступень параўнання

Утвараецца

 

Прыклады

ад

шляхам далучэння

Вышэйшая

Простая форма вышэйшай ступені

асновы прыслоўя

суфіксаў

-эй, -ей

блізка → бліжэй,

далёка→ далей

іншых слоў

суфікса

добра → лепш,

дрэнна, кепска → горш,

мала → менш,

многа → больш

Складаная форма вышэйшай ступені

пачатковай формы прыслоўя

 

слоў

больш, менш

 

тонка → больш тонка,

выразна → менш выразна

 

Найвышэйшая

Простая форма найвышэйшай ступені

формы вышэйшай ступені параўнання

прыстаўкі

най-

бліжэй → найбліжэй,

далей → найдалей,

лепш → найлепш,

горш → найгорш

Складаная форма найвышэйшай ступені

пачатковай формы прыслоўя

слоў

найменш,

найбольш

 

блізка → найменш блізка,

далёка → найбольш далёка

Звярніце ўвагу!

У гутарковым маўленні і ў мастацкай літаратуры часта ўжываюцца формы ступеней параўнання прыслоўя са словамі лепей, болей, меней, найболей, найменей.

Практыкаванне 335-7

Запішыце прыказкі, выбіраючы з дужак патрэбныя літары. Якому правілу адпавядае іх напісанне? Падкрэсліце прыслоўі, ужытыя ў форме пэўнай ступені параўнання.

1. У гасцях добра, а дома лепш. 2. Кланяйся зямлі ніжэй — будзеш да хлеба бліжэй. 3. Лё(г/х)ка ра(з/с)кідаць, ды ця(ж/ш)ка (з/с)біраць. 4. Глыбей узарэш — болей збярэш. 5. Лепш крышку зрабіць, чым багата нагаварыць. 6. Рыхтуй летам сані, а зімой — калёсы. 7. Адна галава добра, а дзве лепш. 8. Блі(з/с)ка відаць, ды далёка дыбаць. 9. Рыба шукае, дзе глыбей, а чалавек — дзе лепей.

Назавіце прыслоўі-антонімы, вызначце іх сэнсава-стылістычную ролю ў прыказках.

Падбярыце сінонімы да выдзеленага слова.

Запішыце ўсе магчымыя формы ступеней параўнання да прыслоўяў лёгка, далёка, блізка.

Звярніце ўвагу!

У творах вуснай народнай творчасці як мастацкі сродак выразнасці выкарыстоўваюцца прыслоўі-антонімы для апісання супрацьлеглых прымет ці ўласцівасцей.

Практыкаванне 335-8

Прачытайце строфы з паэмы Якуба Коласа «Сымон-музы́ка». Назавіце прыслоўі, вызначце, у якой форме яны ўжыты.

1. На Сымонку і дзяўчаты

Паглядалі цікавей,

Ім пацешыць сэрца ў святы

Запрашалі ласкавей.

2. I тады вакол Сымонкі

Ўсе збіваліся цясней,

А дзядоўскіясл скарбонкі

Накладаліся паўней.

Вызначце разрад па значэнні выдзеленага прыметніка.

Раскажыце, чым адрозніваецца простая форма вышэйшай ступені параўнання прыслоўя ад простай формы вышэйшай ступені параўнання прыметніка.

Правіла

Адрознівайце вышэйшую ступень параўнання прыслоўяў ад вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў.

Прыслоўе

● паясняе дзеяслоў

● адказвае на пытанне як?

● выступае ў ролі акалічнасці

Дуб вырас (як?) вышэй за сасну.

Прыметнік

● паясняе назоўнік

● адказвае на пытанні які? якая? якое? якія?

● выступае ў ролі выказніка

Дуб (які?) вышэйшы за сасну.

Практыкаванне 335-9

Перакладзіце на беларускую мову. Звярніце ўвагу на правільнае ўжыванне форм ступеней параўнання прыметнікаў і прыслоўяў.

І. Митраша по елани шёл вначале лучше, чем даже раньше по болоту. Постепенно, однако, нога его стала утопать всё глубже и глубже, и становилось всё труднее и труднее вытаскивать её обратно (М. Пришвин).

ІІ. Ёлочки-старушки не как деревья в бору, все одинаковые. Чем старше старушка на болоте, тем кажется чуднее (М. Пришвин).

ІІІ. Слой под ногами у Митраши становился всё тоньше и тоньше, но растения хорошо держали человека (М. Пришвин).

Практыкаванне 335-10

Прачытайце сказы. Вызначце, якімі часцінамі мовы і членамі сказа з’яўляюцца выдзеленыя словы. Знайдзіце памылкі ва ўжыванні форм слоў, запішыце выпраўленыя сказы.

1. Ідзе Васіль далей па лесе, а на душы ў яго становіцца ўсё цяжэй і цяжэй. 2. Сонца ярчэйшае за Месяц. 3. Рака ў дзяцінстве была шырэй і глыбей. 4. Рака Днепр даўжэй за Прыпяцьм. 5. Нашы вёскі былі намнога прыгажэйшымі, калі жылі тут людзі. 6. Дзяўчынка ўжо супакоілася і значна смялей паглядала на настаўніка. 7. Дужэйшы быў Рыгор за ўсіх у вёсцы, таму ніхто і не мог з ім справіцца. 8. Чым бліжэй падыходзіла рака да агародаў, тым шырэй станавіліся яе берагі. 9. Прыгажэйшай за Гэлю не было нікога ў наваколлі.

Звярніце ўвагу!

Для мастацкіх тэкстаў характэрна ўжыванне прыслоўяў, якія паказваюць на розную ступень праяўлення дзеяння, стану ці якасці (ступені параўнання якасных прыслоўяў), а таксама прыслоўяў са значэннем суб’ектыўнай ацэнкі.

Практыкаванне 335-11

Запішыце тэкст, устаўляючы прапушчаныя літары.

Ранішняе ліпен..скае сонца мя..кімі хвалямі хуцен..ка ка..ілася на вёску. Хвалі зб..галі да вады, збіралісям ў рачнымсл люстры, сляпілі вочы. Вёска разм..сцілася на старым бера..е, хаты ляпіліся на самым яго грэбні. Калі гл..дзець на вёску з ракі, то побач  з абрысамі выразней вымалёўваліся стрэхі з комінамі. Стрэхі ішлі роўнен..ка, былі яны высокія і ў асноўным шыферныя. А вось коміны на кожнай тырчэлі розныя (Паводле А. Кажадуба).

Падкрэсліце прыслоўі са значэннем суб’ектыўнай ацэнкі.

Выпішыце прыслоўе ў форме ступені параўнання. Запішыце, у якой форме яно ўжыта.