32-1. Прыслоўе: асноўнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Разрады прыслоўяў па значэнні. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля прыслоўяў у тэкстах розных тыпаў і стыляў маўлення
Практыкаванне 335-1
Прачытайце табліцу. Падрыхтуйце на яе аснове вуснае паведамленне на лінгвістычную тэму «Разрады прыслоўяў».
Разрады прыслоўяў |
|
Акалічнасныя |
Азначальныя |
Прыслоўі месца: вакол, побач, сюды, дамоў, зблізу, збоку, адтуль і інш. |
Якасныя прыслоўі: хутка, спакойна, весела, смела, шчыра і інш. |
Прыслоўі часу: учора, зранку, летась, спрадвеку, заўсёды і інш. |
Прыслоўі меры і ступені: многа, менш, крыху, вельмі, ледзьве і інш. |
Прыслоўі прычыны: спрасонку, знячэўку, чамусьці, здуру і інш. |
Прыслоўі спосабу дзеяння: пешшу, моўчкі, па-новаму, удвух і інш. |
Прыслоўі мэты: напаказ, знарок, наперакор, назло, насуперак і інш. |
|