Печатать книгуПечатать книгу

32-1. Прыслоўе: асноўнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Разрады прыслоўяў па значэнні. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля прыслоўяў у тэкстах розных тыпаў і стыляў маўлення

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Книга: 32-1. Прыслоўе: асноўнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Разрады прыслоўяў па значэнні. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля прыслоўяў у тэкстах розных тыпаў і стыляў маўлення
Напечатано:: Гость
Дата: Понедельник, 29 Апрель 2024, 08:35

Практыкаванне 335-1

 Прачытайце табліцу. Падрыхтуйце на яе аснове вуснае паведамленне на лінгвістычную тэму «Разрады прыслоўяў».

Разрады прыслоўяў

Акалічнасныя

Азначальныя

Прыслоўі месца: вакол, побач, сюды, дамоў, зблізу, збоку, адтуль і інш.

Якасныя прыслоўі: хутка, спакойна, весела, смела, шчыра і інш.

Прыслоўі часу: учора, зранку, летась, спрадвеку, заўсёды і інш.

Прыслоўі меры і ступені: многа, менш, крыху, вельмі, ледзьве і інш.

Прыслоўі прычыны: спрасонку, знячэўку, чамусьці, здуру і інш.

Прыслоўі спосабу дзеяння: пешшу, моўчкі, па-новаму, удвух і інш.

Прыслоўі мэты: напаказ, знарок, наперакор, назло, насуперак і інш.

 

Практыкаванне 335-2

Прачытайце тэкст. Растлумачце правапіс прапушчаных літар і выбар літары ў дужках. Абгрунтуйце пастаноўку неабходных знакаў прыпынку.

Назавіце прыслоўі, вызначце іх разрад паводле значэння.

Напалеон Орда

Больш за чвэрць стагоддзя ён быў разлучаны з родным краем. 

Царскія войскі жорстка задушылі паўстанне 1830­­–1831 гадоў на Беларусі і ў Польшчы. Многія таварышы хутка трапілі ў астрог. Яму ж вельмі пашанцавала вырвацца за мяжу і знайсці прытулак у Францыі. Толькі ў 1856 годзе расійскі ўрад памілаваў былых паўстанцаў. І Напалеон Орда, не вагаючыся, адразу пачаў збірацца на Бацькаўшчыну.

Напалеон Орда сапраўды быў шчодра адораны здольнасцямі чалавек. Яго музычныя творы высока цанілі славутыя кампазітары Ф. Ліст і Ф. Шапэн. Не выпадкова ён, чужаземец, некалькі гадоў кіраваў Італьянскай операй у Парыжы.

А потым пры..шло захаплен..е выяўленчым мастацвам. В..рнуўшыся ў родныя Варанцэвічы што цяпер знаходзяц..а ў (І/і)ванаўскім (Р/р)а..не (Б/б)рэс..кай (В/в)обласці быў зачараван..ы (н..)кідкім хараством навакольных вёсак і м..стэчак. Асабліва западалі ў душу старадаўнія пабудовы цэрквы касцёлы замкі палацы... Напалеон Орда пачаў натхнён..а замалёўваць убачан..ае імкнучыся да драбнічкі занатаваць тое што стварылі (не)в..домыя дойліды. (Н..)стомны падарожнік ён аб..ездзіўф і а..хадзіў пешкі ўсю Беларусь і пакінуў нам шмат цудоўных малюнкаў. Любавац..а імі можна бя..конца бо гэта колішні твар нашай з..млі мінуўшчына якую мы зусім слаба ведаем. Нібы казачны чараўнік Напалеон Орда б..ражліва захаваў у сваіх творах старажытную Беларусь (Паводле У. Ягоўдзіка).

 Знайдзіце ў тэксце фразеалагізм, растлумачце яго сэнс.

Чаму многія творы Напалеона Орды ўяўляюць сабой не толькі мастацкую, але і гістарычную каштоўнасць?

 Замалёўкі якіх архітэктурных помнікаў, выкананыя Напалеонам Ордам, вам вядомы? Падрыхтуйце вуснае апісанне аднаго з іх.

Звярніце ўвагу!

Ужыванне прыслоўяў робіць выказванне больш дакладным і выразным, з іх дапамогай перадаецца паслядоўнасць дзеянняў, месца і спосаб дзеянння, час, калі яно адбываецца.

Заданне 335-3

Прачытайце тэкст. Растлумачце ўтварэнне і правапіс прыслоўяў.

Прааналізуйце ўжыванне прыслоўяў для дакладнай і выразнай перадачы сэнсу, а таксама для адлюстравання паслядоўнасці змены з’яў, падзей.

(Не)якф в..сною ехалі мы з Піліпам Андрэевічам на чоўне па Старыцы да Прыпяці каб сустрэць кацер што ішоў да Мазыра.сн Раптам (не)дзе (з)боку ў невялічкай зарослай травою затоцы мы пачулі жаласлівы віск і ўбачылі як нешта (раз)пораз варушылас.. ў густой асацэ. Аказалас.. што ..эта было маленечкае дзікае качанятка якое відаць даўно адбілася ад чародкі. Яно роспачна кідалас.. з боку ў бок па траве ў пошуках маткі.

І хоць мы спазняліся (кацер (вось)вось павінен быў падплыць да прыстані), але мне нават у галаву не магло прыйсці, што Піліп Андрэевіч так шчыра адгукнецца на бяду качаняці. Ён адразу перастаў грэбці, прыслухаўсям. У дальнім канцы затокі было чуваць трывожнае краканне старой качкі. Ён завярнуў лодку ў затоку, (па)ціху заехаў у траву, рукамі злавіў зусім маленькае качанятка, потым адвёз яго ў самы канец затокі, дзе чуўся крык старой качкі, і выпусціў на чыстую ваду. Толькі пасля гэтага Піліп Андрэевіч накіраваў човен да прыстані (Паводле У. Краўчанкі).

Спішыце першы абзац тэксту, устаўляючы прапушчаныя літары і раскрываючы дужкі. Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.

Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў сказе з дзеепрыметнікавым зваротам.

Звярніце ўвагу!

У тэкстах-апісаннях прыслоўі розных відаў звычайна выкарыстоўваюцца як сродак выразнасці, характарыстыкі прадметаў, уласцівасцей і дзеянняў, дапамагаюць перадаваць прасторавыя і часавыя адносіны паміж прадметамі.

Заданне 335-4

Прачытайце тэкст. Растлумачце напісанне слоў у дужках.

Сонца садзіцца (па)волі. На траву (не)прыкметна па́дае раса. (Ад)разу яе і не заўважаеш. Адчуваеш толькі, як паступова халаднее трава. Потым сонца апускаецца (нізка)нізка і становіцца (густа)чырвоным. А (не)ўзабаве і зусім заплывае за небасхіл. На захадзе неба паружавее, над рэчкай, нібы белы дымок, павісне туман. А на дрэве пасля заходу сонца доўга яшчэ светла, мо гадзіну (В. Дайліда).

Вызначце стыль і тып маўлення. Ахарактарызуйце ролю прыслоўяў у тэкстах гэтага стылю і тыпу.

Назавіце прыслоўі, якія выкарыстоўваюцца для сувязі сказаў у тэксце і перадачы паслядоўнасці і чаргавання дзеянняў.

Звяніце ўвагу!

Прыслоўі шырока выкарыстоўваюцца ў тэкстах-разважаннях:

● у ролі пабочных слоў як сродак стварэння аўтарам каментарыю да сваіх маўленчых дзеянняў, як сродак падзелу ці аб’яднання тэксту, сродак устанаўлення паслядоўнасці частак тэксту, большай ці меншай значнасці, лагічнай сувязі і г. д.;

● для ўказання на спосаб выражэння думкі, сэнсавыя, стылістычныя ці мадальныя адносіны аўтара да выказанай думкі: нарэшце, напрыклад, вядома, па-першае, па-другое, такім чынам, бясспрэчна, вядома і інш.).

Практыкаванне 335-5

Прачытайце тэкст, вызначце яго тып. Назавіце прыслоўі, ужытыя для сэнсавай арганізацыі тэксту гэтага тыпу маўлення.

Hand-made, або рэчы, зробленыя сваімі рукамі, выклікаюць больш павагі, чым машыннай вытворчасці.

Таму што, па-першае, яны ўнікальныя, а па-другое, у іх, бясспрэчна, першапачаткова закладзена энергія — энергія чалавека, які гэта вырабляе (Р. Ушкевіч).

 Ці згодны вы з думкай аўтара? Прывядзіце прыклад (прыклады) для пацвярджэння (або абвяржэння) думкі аўтара.