§ 32-2. Утварэнне форм ступеней параўнання якасных прыслоўяў. Марфалагічная норма: адрозненне вышэйшай ступені параўнання прыслоўя ад вышэйшай ступені параўнання прыметніка

Правіла

Адрознівайце вышэйшую ступень параўнання прыслоўяў ад вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў.

Прыслоўе

● паясняе дзеяслоў

● адказвае на пытанне як?

● выступае ў ролі акалічнасці

Дуб вырас (як?) вышэй за сасну.

Прыметнік

● паясняе назоўнік

● адказвае на пытанні які? якая? якое? якія?

● выступае ў ролі выказніка

Дуб (які?) вышэйшы за сасну.